wd wp Пошук:

Махмуд II

Махмуд II (20 ліпеня 1785 — 1 ліпеня 1839) — султан Асманскай імперыі ў 1808—1839.

Уступіў на пасаду султана 28 ліпеня 1808 у выніку дзяржаўнага перавароту. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, ажыццявіў шэраг рэформ. У 1826 выдаў загад пра фарміраванне рэгулярнага войска і распусціў янычарскі корпус. У 1834 ліквідаваў ваенна-ленную сістэму. У 1836—1838 стварыў на еўрапейскі лад міністэрствы ўнутраных і замежных спраў, міністэрства фінансаў.

Пры Махмудзе II значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба балканскіх народаў, якая прывяла да атрымання незалежнасці Грэцыі (1830) і атрымання аўтаноміі Сербіі, Малдавіі і Валахіі. Падчас кіравання Махмуда II Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад Егіпта.

Зноскі

  1. Mahmud II. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1785 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня