wd wp Пошук:

Селім II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Селім.

Селім II Мест[2] (28 мая 1524 — 12 снежня 1574) — асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.

Біяграфія

Стаў султанам у 15661574 гадах. Пазбаўлены здольнасці ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай паручыў сваім міністрам начале з вялікім візірам Мехмедам Саколу, а сам паглынаўся ў оргіі і забавы.

Падчас яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір з Свяшчэннай рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Святая Ліга.

Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138054231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. З тур. мовы «пьяніца»

Гл. таксама

Папярэднік:
Сулейман I
Асманскі султан
15661574
Пераемнік:
Мурад III
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1574 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1524 годзе