wd wp Пошук:

Бейлік

Бейлі́к (турэцк.: beylik) — у цюркскіх землях (у асноўным у Анатоліі сельджукскага і раннеасманскага перыяду (XI—XVI стагоддзя) і Крыме ардынскага і ханскага часу) невялікае феадальнае валоданне, кіраванае беем. Бейлікі ўпершыню ўтварыліся ў Анатоліі ў канцы XI стагоддзя. Больш шырокае распаўсюджанне бейлікі атрымалі ў ходзе распаду Канійскага султаната ў другой палове XIII стагоддзя.

Пасля паразы візантыйцаў у бітве пад Манцыкертам у 1071 годзе сельджукі (галіна агузаў) захапілі Анатолію. Быў заснаваны султанат з цэнтрам у Коньі. Сельджукскія плямёны пад кіраваннем бееў пачалі засяляць тэрыторыю сучаснай Турцыі, прызнаючы ўладу султана ў Коньі.

Уварванне манголаў з усходу(руск.) бел. прывяло да паслаблення султана ў Коньі. Гэта прывяло да таго, што многія беі сталі фактычна незалежнымі ад султаната.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай