wd wp Пошук:

Махмуд I

Махму́д I (асм. محمود اول‎ — Mahmûd-u evvel, турэцк.: Birinci Mahmut; 2 жніўня 1696 — 13 снежня 1754) — султан Асманскай імперыі зў 2 кастрычніка 1730 года.

Сын султана Мустафы II і Саліхі Султан. Прыйшоў да ўлады ў выніку паўстання Патрона Халіла. Напачатку яго кіравання фактычная ўлада ў Канстанцінопалі належала лідарам паўстанцаў. 15 лістапада 1731 года Патрона Халіл быў забіты па загадзе Махмуда I. Паўстанне яго прыхільнікаў было жорстка падушана.

Падчас кіравання Махмуда I прадпрымаліся спробы мадэрнізаваць асманскую армію па еўрапейскіх узорах пад кіраўніцтвам графа дэ Баневаля, француза, які прыняў іслам. З-за супраціўлення янычар гэтыя спробы завяршыліся няўдачай.

У 17311735 і 17411746 гадах працягваліся войны з Іранам, у цэлым няўдалыя для асманцаў, якія страцілі тэрыторыі, заваяваныя ў 1720-х. Заключаны ў 1746 годзе мірны дагавор замацаваў межы, усталяваныя яшчэ па Каср-і-Шырынскаму дагавору 1639 года.

У 17361739 гадах Асманская імперыя вяла вайну з Расіяй і Аўстрыяй. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паражэнняў, у выніку асманы вярнулі Паўночную Сербію з Бялградам і Малую Валахію, страчаныя ў 1718 годзе, па Бялградскаму дагавору 1739 года з Расіяй ёй быў саступлены Азоў.

Зноскі

  1. 1 2 Mahmud I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mahmud I. (Mahmud) // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Mahmut I // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033536903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Папярэднік:
Ахмед III
Асманскі султан
17301754
Пераемнік:
Асман III
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдырнэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1754 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Кіраўнікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1696 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Асобы