wd wp Пошук:

Мехмед VI

Мехмед VI (2 лютага 1861 — 16 мая 1926) — 36-ы і апошні султан Асманскай імперыі ў 19181922. Брат Мехмеда V, сын Абдул-Меджыда І і Гюлюсцю (этнічнай чаркешанкі, народжанай Генрыеты).

Прыняцце Мехмедам VI умоў Сеўрскага дагавора пасля разгрому Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне выклікала ўзрушанне ў арміі і нацыяналістычных колах імперыі і прывяло да стварэння альтэрнатыўнага цэнтра ўлады — Турэцкай Вялікай Нацыянальнай Асамблеі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка), якая адхіліла Мехмеда VI ад кіраўніцтва краінай.

Прыняцце часовай канстытуцыі новаўтворанай Турцыі стала падставай для скасавання 1 лістапада 1922 султанату. 17 лістапада Мехмед VI пакідае Стамбул на борце англійскага ваеннага карабля «Малайя», жыве ў выгнанні спачатку на Мальце, потым на італьянскай Рыўеры пад абаронай англічан. Памёр у Салерна (Італія), пахаваны ў Дамаску (Сірыя).

Быў пяць разоў жанаты (на абхазцы, грузінцы і трох турчанках), з дзвюма жонкамі развёўся. Меў чацвёра дзяцей, адну ўнучку.

Гл. таксама

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Mehmed VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mehmet VI // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. 1 2 Brozović D., Ladan T. Mehmed VI. // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119160641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Папярэднік:
Мехмед V
Асманскі султан
19181922
Пераемнік:
манархія скасавана
Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 14 студзеня
Нарадзіліся ў Стамбуле
Асобы
Памерлі ў 1926 годзе
Нарадзіліся 2 лютага
Нарадзіліся ў 1861 годзе
Памерлі 16 мая
Султаны Асманскай імперыі
Памерлі ў Сан-Рэма
Дынастыя Асманаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных