wd wp Пошук:

Зялёна Гура

Зялёна Гура[2] (польск.: Zielona Góra, нямецкая назва Grunberg in Schlesien) — горад на правах павета ў Польшчы, адзін з двух адміністрацыйных цэнтраў Любушскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Зялёна Гура — Мінск 819 км, да Варшавы — 376 км[3].

Насельніцтва — 118 533 жыхароў (2014 год)[4].

Гісторыя

У XIII стагоддзі ўмацаванае паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Гарадскія правы з 1323 года (нямецкая назва Грунберг). З 1331 васал Чэхіі. З 1490 належала польскім каралям. З 1506 года ў складзе Чэхіі. У XV—XVI стагоддзях хутка развівалася эканоміка горада (сукнаробства, вінаградарства, выраб він), існавалі манетны двор і водаправод. З 1742 года ў складзе Прускай дзяржавы, вялася планамерная германізацыя. З 1945 года ў складзе Польшчы пад сучаснай назвай, у 1950—1998 гадах цэнтр ваяводства.

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Адлегласці паміж гарадамі
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зялёна Гура
Катэгорыя·Гарады Польшчы на правах павета
Катэгорыя·Гарады Любушскага ваяводства