wd wp Пошук:

Шчэцін

Шчэ́цін[3] (польск.: Szczecin, ням.: Stettin) — горад на правах павета на паўночным захадзе Польшчы з насельніцтвам 408 тыс. чалавек (2014), 7-ы па велічыні горад Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Заходнепаморскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Шчэцін — Мінск 853 км, да Варшавы — 460 км[4].

Разам з суседнім Свінауйсьце ўтвараюць самы вялікі порт краіны на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудаўнічай.

Гісторыя

Да 1124 Шчэцін (разам з размешчаным непадалёк Волінам) быў магутнай крэпасцю язычнікаў — памеранскіх славян. Польскі князь Баляслаў III падпарадкаваў Шчэцін і хрысціў яго жыхароў. Неўзабаве горад стаў сталіцай герцагства Памеранія, якое праіснавала больш 500 гадоў. У XVII—XX стст. Шчэцін знаходзіўся ў складзе Прусіі, служыў асноўным марскім портам для Берліна. Пасля 1945 па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі горад перайшоў у склад Польшчы. У цяперашні час Шчэцін — буйнейшы порт Польшчы і асноўны порт для Чэхіі.

Шчэ́цін

Дэмаграфія

Гарады-пабрацімы

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014.
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Напісанне Шчэцін ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.7
  4. Адлегласці паміж гарадамі -
  5. http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
  6. https://wszczecinie.pl/aktualnosci,szczecin_wypowiedzial_umowe_o_przyjacielskiej_wspolpracy_z_murmanskiem,id-40370.html
  7. http://bip.um.szczecin.pl/chapter_11296.asp?soid=90A6B628D5DD4E5DAA8A3C9A0BDB49E4
  8. https://worldtradecenter-stl.com/st-louis-sister-cities-program/szczecin-poland/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Польшчы на правах павета
Шчэцін
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Гарады Заходнепаморскага ваяводства