wd wp Пошук:

1-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава

1-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонавапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў «Дзядзькі Колі»[1], М. П. Харланава, В. П. Комлева і групы аршанскіх падпольшчыкаў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Аршанскага, Сенненскага, Багушэўскага, Талачынскага, Чашніцкага і Халопеніцкага раёнаў. 28 ліпеня 1944 года брыгада (1826 партызан, 12 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады К. С. Заслонаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

У жніўні — верасні 1942 года ў выніку баёў з праціўнікам частка партызан з атрадаў В. П. Комлева, А. П. Завадскага, П. Д. Смірнова, «Хуткі» і група М. М. Лушчыка выйшла ў савецкі тыл. У верасні 1943 года атрад імя Суворава быў вылучаны для арганізацыі Багушэўскай партызанскай брыгады (2-га складу); атрады імя Чапаева, імя Лазо, імя Панамарэнкі, «Малады бальшавік», «Мсцівец», В. П. Комлева былі вылучаны для фарміравання 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава, атрад «Камсамолец» у сакавіку 1944 года быў расфарміраваны. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ОршаСмаленск, ВіцебскПолацк, Віцебск — Орша, Орша — Лепель, на шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — БешанковічыКамень, Орша — Мінск, БагушэўскСянноЧашнікі, Сянно — ЧарэяХалопенічы, Сянно — Талачын, Орша — Сянно і іншых. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Горбава Лёзненскага раёна (13.08.1942), Драгілі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці (16.8.1942), Купаваць, Алексінічы, Расна Сенненскага, Янова Багушэўскага (лістапад — снежань 1942, студзень 1943 гадоў) раёнаў. У студзені — красавіку 1943 года ў час баявога рэйду па тэрыторыі Сенненскага, Багушэўскага, Віцебскага, Бешанковіцкага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага раёнаў правялі 8 баёў. У красавіку 1943 года разам з іншымі брыгадамі вывелі са строю чыгунку Орша — Лепель, разграмілі станцыі Смальяны, Лемніца, Бурбін, Вятны. У жніўні 1943 на чыгунцы Віцебск — Орша падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У верасні 1943 вялі баі ў Сенненскім раёне на рубяжы вёсак АсінаўкаШылькіЧараўкіСінянкаАўсішча. У кастрычніку 1943 удзельнічалі ў баях за горад Чашнікі, у лютым 1944 года разам з Сенненскай партызанскай брыгадайза ўтрыманне апорнага пункта і аэрадрома каля вёскі Новая Беліца, у маі — чэрвені 1944 — за выхад з блакады на ўчастку возера Сялява — вёска Баркі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года з часцямі Чырвонай Арміі вызвалялі населенныя пункты.

Памяць

У 1948 годзе быў створаны Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава. У 1968 годзе ў вёсцы Сафіёўка Аршанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1972 годзе каля вёскі, у лесе каля возера Ардышэва — помнік. У 1964 годзе на месцы гібелі Заслонава і яго таварышаў, каля вёскі Купаваць Сенненскага раёна была пастаўлена стэла.

Зноскі

  1. К. С. Заслонава, арганізаванага ў лютым 1942 з групы, якая дзейнічала ў Аршанскім камуністычным падполлі
  2. камандзір атрада імя Аляксандра Неўскага Ф. Л. Фядосаў загінуў у баі ў красавіку 1943 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе