wd wp Пошук:

Ардышэва

Ардышэ́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса.

Плошча паверхні возера 0,52 км², даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,74 км. Сярэдняя глыбіня каля 1,6 м, найбольшая — 2,4 м.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй да 30 м.
Дно возера выслана сапрапелем, месцамі ўздоўж берагоў вузкія пясчаныя палосы. Возера Ардышэва дыстрафіруючае, слабапраточнае. Зарастае слаба да глыбіні ў 1 м. Шырыня паласы расліннасці да 100 метраў. З возера выцякаюць рэкі Зелянуха, Ардышэўка і Глухая (злучае Ардышэва з Дзевінскім возерам). Упадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, карп, акунь і іншыя віды рыб.

Бліжэйшы населены пункт — вёска Сафіёўка Аршанскага раёна (у 2,5 км на паўднёвы захад ад возера). На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Сенненскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта