wd wp Пошук:

Юрый Леанідавіч Сушкін

Юрый Леанідавіч Сушкін (нар. 28 жніўня 1952[1]) — адстаўны палкоўнік ВПС Беларусі, удзельнік Афганскай і Івуарыйскай войнаў. Атрымаў шырокую вядомасць пасля забойства дзевяці французскіх вайскоўцаў у Кот-д’Івуары, за што парыжскім судом быў завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Ваенная служба

Засвоіў штурмавік Су-25. Першапачаткова служыў у Кобрыне (Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) у 397-м асобным штурмавым авіяцыйным палку (ашап)[2]. Падраздзяленне лічылася ў складзе 1-й (26-й) паветранай арміі БВА. Са студзеня 1988 па люты 1989 года ў званні падпалкоўніка прымаў удзел у Афганскай вайне, узначальваючы 3-ю эскадрыллю 378-га ашапа. Пасля сыходу з Афганістана разам з палком служыў у Паставах (Віцебская вобласць, Беларуская ССР).

Улетку 1991 года прызначаны камандзірам 378-га ашапа, змяніўшы на гэтай пасадзе Танкушына[3]. 6 мая 1992 года Сушкін разам з падраздзяленнем выйшаў са складу 26-й паветранай арміі ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь[4]. 1 кастрычніка 1993 года полк Сушкіна рэарганізаваны ў 378-ю авіяцыйную базу (пастаўскі аэрадром)[5]. Ён узначальваў гэты аб’ект да яго расфармавання ў снежні 1995 года[6].

Неўзабаве выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка[1]. Сёння работае старэйшым выкладчыкам кафедры лётнай падрыхтоўкі і баявога прымянення авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[7]. З’яўляецца членам Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].

Узброеныя канфлікты

Афганістан

У студзені 1988 года Юрый Сушкін накіраваны ў ДРА на пасаду камандзіра 3-й эскадрыллі 378-га ашапа, якая базавалася то ў Шындандзе, то ў Кандагары, то ў Баграме. Першапачаткова ён работаў з камандай свайго папярэдніка падпалкоўніка Маркава. Усе яго байцы раней служылі ў 80-м ашапе, але на працягу года асабісты склад цалкам абнавіўся за кошт лётчыкаў з 90-га і 368-га. Намеснікамі Сушкіна сталі Андрэй Чарняцоў і Вячаслаў Прохараў. Начальнікам штаба прызначаны Мікалай Сырбу. Звёны эскадрыллі ўзначальвалі Галубых, Янкоў, Юдзін і Кананенка. Пад кіраўніцтвам першага знаходзіліся Пагарэлаў, Федчанка, Цютрын, другога — Варанцоў, Лаўроў, Чорны, трэцяга — Дзянгоў, Кузін, Міскун, чацвёртага — Айрапецян, Біцюра, Родзін[2].

Варта адзначыць, што пілоты 80-га ашапа ўжо год праслужылі ў Афганістане і атрымалі баявы вопыт. Па гэтай прычыне ў новага кіраўніка, які ўпершыню знаходзіўся ў «гарачай кропцы», найбольшыя цяжкасці меліся з камандай ад Маркава[8].

У ліпені Сушкін узначаліць аперацыю па паветраным прыкрыцці адыходу 70-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады з правінцыі Кандагар. Тут 3-я эскадрылля займалася праводкай калон, а таксама выяўленнем і ліквідацыяй праціўніка ўздоўж трас[9].

У студзені 1989 года на завяршальнай фазе вываду савецкіх войскаў з Афганістана Сушкін з падраздзяленнем будзе несці пазменнае дзяжурства на кабульскім аэрадроме, чаргуючыся з іншымі эскадрыллямі 378-га ашапа. 630 студзеня камандзір і яго падначалены Прохараў ажыцяўлялі прыкрыццё адыходзячых у СССР наземных сіл, здзяйсняючы бамбардзіроўкі пазіцый маджахедаў. Іх звяно лятала з шасці раніцы да шасці вечара. Далей заступала змена Чарняцова і Сырбу[10]. У канцы месяца байцы Сушкіна былі задзейнічаны ў аперацыі «Тайфун»[11].

1 лютага, па ўзгадненні з камандуючым ваенна-паветраных сіл 40-й арміі Д. С Румянцавым, Сушкін вывез сваю эскадрыллю з Шынданда ў Кізыл-Арват (Туркменская ССР) з прамежкавай пасадкай на аэрадроме Мары-1. Папярэдне самалёты былі разабраны і разам з асабістым складам загружана на транспартнікі[12].

Кот-д’Івуар

У 2004 годзе Сушкін з групы ў складзе беларускіх ваенных спецыялістаў далучыўся да ВПС Кот-д’Івуара. У краіне з у той момант ішла грамадзянская вайна паміж групоўкай «Новая сіла» і ўрадам прэзідэнта Ларана Гбагбо. На баку апошняга і выступілі беларусы. Статус адстаўнога палкоўніка і іншых замежнікаў у Кот-д’Івуара на сённяшні дзень да канца не ясны[13][14].

Кантынгент базаваўся на аэрадроме Ямусукра. Непасрэдна Сушкін займаўся падрыхтоўкай івуарыйскіх лётчыкаў для палётаў на двухмесных Су-25УБ, набытых краінай у Беларусі. За ім быў замацаваны самалёт з бартавым нумароў «21». За другую машыну, якая эксплуатавалася пад лічбай «20», адказваў Барыс Смахін. 4 лістапада самалёты здзейснілі першы баявы вылет. На заданне выйшлі два змешаных экіпажа: Юрый Сушкін ляцеў з капітанам Анжам Гнандуетам, а Барыс Смахін з падпалкоўнікам Патрысам Уэем. Былі нанесеныя ўдары па складах боепрыпасаў і хованках лідараў паўстанцаў[15].

6 лістапада экіпажы здзейснілі яшчэ адзін вылет. На гэты раз, меркавана па памылцы, атацы падвергнулася база французскіх міратворцаў у Буаке. Пад бомбамі загінулі дзевяць вайскоўцаў, у тым ліку Цьеры Барацье, Філіп Капдэвіль, Фрэнсіс Дэлан, Бенедыкт Марзаіс, Ларан дэ Рамбурэ, Пателіяс Фалевалу, Франк Дзюваль, Эмануэль Цілай і Давід Дэкюпер[16]. Сярод ахвяр быў адзін грамадзянін ЗША — аграном Роберт Карскі, які работаў па гуманітарнай місіі[17].

Вярнуўшыся на базу, пілоты сутыкнуліся з байцамі 2-га гусарскага палка арміі Францыі, з якімі дзялілі аэрапорт Ямусукра. Французы абстралялі самалёты з процітанкавых комплексаў, забіўшы аднаго івуарыйскага тэхніка, а затым паланілі ўсіх, хто быў на тэрыторыі гавані. Тым не менш неўзабаве яны адпусцілі затрыманых. Сушкін з іншымі беларусамі вырашаюць бегчы ў Гану, а адтуль сыходзяць у Тога[15].

16 лістапада групу ловяць тагалезскія сілавікі. Тагачасны міністр унутраных спраў краіны Франсуа Бока спрабаваў выдаць замежнікаў французскім уладам, але праз два тыдні з дазволу апошніх іх адпускаюць[18]. Сушкін і іншыя былі хутка эвакуяваныя з Тога пры пасярэдніцтве былога жандара службы бяспекі Елісейскага палаца Рабэра Мантоя[14].

29 сакавіка 2021 года ў Парыжы пачаліся судовыя паседжанні па гэтых падзеях[19]. 15 красавіка Сушкін, Гнандует і Уэй былі прызнаны вінаватымі ў гібелі вайскоўцаў і завочна прысуджаныя да пажыццёвага зняволення. У той жа час па невядомых прычынах са справы выключылі Смахіна[20].

Узнагароды

Юрый Сушкін з’яўляецца кавалерам ордэна Чырвонага Сцяга і двух ордэнаў Чырвонай Зоркі[21].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Наши юбиляры Архівавана 25 студзеня 2022. // Официальный сайт Минской городской организации ветеранов Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны Беларусcкого общественного объединения ветеранов
  2. 1 2 Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 227—228 и 272
  3. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 322
  4. Кожемякин, часть 2, стр. 34
  5. Кожемякин, часть 2, стр. 77
  6. Кожемякин, часть 2, стр. 131
  7. Будущие военные летчики начали подготовку в Могилеве // БЕЛТА, 23 июня 2020
  8. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 209
  9. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 216—217
  10. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 262
  11. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 268
  12. Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 269
  13. След белорусского оружия в Кот-д’Ивуар (нявызн.) . Архівавана 8 кастрычніка 2017.
  14. 1 2 Сергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020
  15. 1 2 Stijn Mitzer and Joost Oliemans. Ivory Coast’s Su-25s - The Sharks Won’t Bite Again, Oryx Blog, 31 March 2021.
  16. Trafics d’armes Архівавана 27 верасня 2020.
  17. Bombardement à Bouaké : Robert J. Carsky, l’Américain oublié
  18. Wikileaks: Белорусские летчики бомбили французскую военную базу в Африке (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 20182018-07-19. Праверана 25 студзеня 2022.
  19. Дмитрий Гусев. Тайны Су-25 и Юрия Сушкина: в Париже вынесли приговор по делу об убийстве французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 16 апреля 2021
  20. Денис Бурковский. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно Архівавана 21 красавіка 2021. // TUT.BY, 16 апреля 2021
  21. Николай Шевченко. Традициям старшего поколения лётчиков верны // Коммунист Беларуси. Мы и время : газета Коммунистической партии Беларуси. — 2016. — 2 декабрь (вып. 1041, № 49). — С. 8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»