wd wp Пошук:

2-і гусарскі полк

2-і гусарскі полк (фр.: 2e régiment de hussards) — кавалерыйскае падраздзяленне французскай арміі.

Гісторыя

Падраздзяленне было сфармавана падчас Французскай рэвалюцыі на базе гусарскага палка Шамбарана. У 1814-м фарміраванне было перайменавана ў Каралеўскі гусарскі полк, але ў наступным годзе старая назва была вернута. У 1816-м падраздзяленне рэарганізавана ў гусарскі полк Мёрт. У 1825-м першапачатковая назва зноў вернута. У 1939 годзе полк распушчаны, а яго складовыя часткі разбітыя на разведгрупы ў складзе 16-га армейскага корпуса, 23-га, 39-га, 71-га, 74-га і 80-га пяхотных дывізій. На перыяд 19401942 гадоў падраздзяленне аднавілі, але неўзабаве зноў распусцілі. У 1944-м полк аднавіў сваю дзейнасць. У 1946 годзе яго на некаторы час у чарговы раз распусцілі, але вельмі хутка аднавілі. У склад фарміравання ўвайшлі асобныя часткі 4-га гусарскага палка.

Сучасны стан

Полк падпарадкоўваецца Разведвальнаму камандаванню. Ён з’яўляецца часткай базы абароны Страсбург-Агено.

У склад уваходзяць дзевяць эскадрылляў:

Па стане на 2011 год, у палку служыла 950 чалавек.

Аснову парку тэхнікі складаюць браневікі сямейства VBL.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Арміі Францыі падчас Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Арміі Францыі падчас Другой сусветнай вайны