wd wp Пошук:

Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан

Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан (ДРА) (дары جمهوری دموکراتیک افغانستان) — гістарычная сацыялістычная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Ісламскай Рэспублікі Афганістан. Сталіцай рэспублікі з’яўляўся горад Кабул.

Дзяржава была абвешчана у красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў Нур Мухамед Таракі. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў адхілены ад улады яго найбліжэйшым паплечнікам Хафізулой Амінам, які перад гэтым займаў пасаду Прэм’ер-міністра і Міністра Абароны Афганістана.

25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніком Амінам і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі. 27 снежня 1979 года савецкія спецгрупы штурма захапілі ўрадавую рэзідэнцыю ў Кабуле і забілі Аміна. Падчас бою загінулі больш як 200 афганскіх салдат і афіцэраў, два малалетнія сыны Аміна і чатырнаццаць савецкіх вайскоўцаў. Савецкія войскі знаходзіліся ў Афганістане да 1989 года.

Пасля вываду савецкіх войскаў кіруючы рэжым у Афганістане на чале з Махамадам Наджыбулой працягнуў атрымліваць дапамогу ад СССР. Пасля распаду СССР дапамога была спынена, і 28 красавіка 1992 года афганскія маджахеды без бою ўвайшлі ў Кабул і існаванне Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан спынілася[1].

Зноскі

  1. «Интернациональный долг», наркотики, ловушка для СССР. Вопросы и ответы о войне в Афганистане Архівавана 24 лютага 2020.

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Зніклі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным выкарыстаннем шаблонаў сцягафікацыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Афганістана