wd wp Пошук:

Шчаўе тупалістае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карнач (значэнні). Шчаўе тупалістае[3] (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Назва

Шчаўе тупалістае, карнач[4], шчаўлюк вадзяны[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы.

Прыкаранёвае лісце сядзяць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы.

Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі.

Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак.

Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са шчаўем прыморскім (Rumex maritimus) або шчаўем кучаравым (Rumex crispus).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Від распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе.

Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна.

Значэнне і выкарыстанне

Лісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, могуць адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным.

Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы.

Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Шчаўе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі