Шчаўе кучаравае[3] (Rumex crispus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Расце як пустазелле на лугах і ўскраінах палёў, па берагах рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.
Шчаўе кучаравае, шчавель конскі[4], конскі шчавель[5].
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна.
Корань стрыжневы, доўгі; буры, на зломе жоўты.
Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см, пакрыта баразёнкамі, голае, чырванаватага колеру.
Лісце ланцэтнае, вострае, па краях кучаравае, даўжынёй 15-20 см. Ніжняе лісце тупое або злёгку сэрцападобнае.
Кветкі абодваполыя, дробныя, чырвонага ці зялёнага колеру, сабраны ў доўгую (да 60 см), вузкую, густую мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Плады — трохграневы арэшак, сціснуты паміж шырокімі долямі калякветніка.
Карані ўтрымліваюць антрагліказіды, хрызафанавую і брасідынавую кіслоты, дубільныя рэчывы (4-11 %), смолы, жалеза, шчаўева-кальцыевую соль[6], вітамін K.
Карані валодаюць звязальным, супрацьгліставымі, супрацьзапаленчым і ранагаючым дзеяннем.
Моцная каранёвая сістэма, лёгка рэгенерыруючая пры разразанні на часткі, робіць расліну пустазеллем, якое вельмі цяжка звесці.