.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Запыт «Грумант» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Шпіцбе́рген (ад нідэрл.: Spitsbergen; нарвежская назва Свальбард нарв.: Svalbard) — нарвежская правінцыя ў Арктыцы, размяшчаецца на архіпелагу Шпіцберген. Знаходзіцца ў 800 км на поўнач ад Нарвегіі і ў 1 100 км ад палярнага круга. Архіпелаг адышоў Нарвегіі згодна з дамовай 1920 года.
Верагодна астравы былі адкрытыя вікінгамі, а афіцыйнае адкрыццё адбылася ў 1596 годзе нідэрландскім вандроўнікам Віллемам Барэнцам. Пасля гэтага астравы выкарыстоўваліся як база нарвежскіх і расійскіх кітабояў і рыбакоў. Паміж 1669 і 1778 гадамі на Шпіцбергене часта бывалі галандскія рыбакі, якія заснавалі тут горад Смеерэнбург. З канца XVIII стагоддзя астравы выкарыстоўваліся як база для палярных экспедыцый.
У пачатку ХХ стагоддзя тут былі адкрытыя радовішчы вугалю. Згодна з дамовай (Шпіцергенскі трактат) 1920 года астравы перайшлі пад кіраўніцтва Нарвегіі. Але ўмовы трактата забяспечылі права на распрацоўку радовішчаў, рыбную лоўлю, правядзенне навуковых даследаванняў іншым краінам. У нашы дні распрацоўкай вугальных радовішчаў займаюцца нарвежскія і расійскія кампаніі. Польшча мае тут сваю навуковую станцыю.
У склад архіпелагу ўваходзяць наступныя астравы:
яшчэ шмат невялікіх астравоў.
Каралеўскі востраў, Шведскі востраў і Абелоя ўтвараюць Зямлю караля́ Ка́раля.
У будове архіпелага ўдзельнічаюць, як правіла, каледаніды (падобныя на каледаніды Грэнландыі). У склад Шпіцбергена ўваходзяць і больш старажытныя пароды, (байкальскай складкаватасці); верагодна, гэта частка баранцаваморскай пліты, якая мае пратэразойска-раннекембрыйскі ўзрост. Большая частка фундамента Шпіцбергена фарміравалася на актыўнай ускраіне старажытнага акіяна каля 500 млн год назад, у раннім ардовіку, і ўяўляе сабою магматычныя фармацыі астраўных дугаў, моцна змятыя пад час сутыкнення кантынентаў у сілуры (450—440 млн год назад). Шпіцберген у сілуры вытрымаў моцнае падняцце і вулканічныя вывяржэнні. 400 млн год назад Скандынавія была ўжо злучана з Грэнландыяй, дзесьці паміж імі знаходзіўся і Шпіцберген. У познім палеазоі месцамі адбывалася пранікненне гранітоідаў, у тую эпоху ўтварыўся шэраг рудных радовішчаў. Архіпелаг доўгі час міграваў па мантыі Зямлі і пабываў у розных кліматычных зонах. Ва ўмовах цёплага клімату ўтварыліся вялікія залежы каменнага вугалю.
Архіпелаг знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, адзначаны землетрусы сілай 4—5 магнітуд па шкале Рыхтэра, дапускаецца магчымасць землетрусаў да 6—7 магнітуд.
Рельеф гарысты. Самы высокі пункт астравоў — гара Ньютантопэн (1 713 м) на Заходнім Шпіцбергене. Ледавікі займаюць 35,1 тыс. км² — больш за палову плошчы архіпелага. Берагі зрэзаны фіёрдамі. Магутнасць слоя вечнай мерзлаты дасягае 200 м. У летні перыяд грунты адтайваюць на 0,5—2,5 м, ледавікі даюць пачатак мноству невялікіх рэчак і ручаёў.
Клімат арктычны, на захадзе значна змякчаецца цёплым Шпіцбергенскім цячэннем (частка Гальфстрыма). З-за ўплыву Гальфстрыма зімовыя тэмпературы на Шпіцбергене ў сярэднім на 20 °C вышэйшыя, чым у іншых месцах адпаведнай шыраты.
Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў лютым і складаюць каля −20 °C, самыя высокія ў ліпені, +4,4 °C. Зімняя тэмпература вагаецца ад −25° дa +5 °C, а летам ад +2° a +18 °C. Максімальная зафіксаваная тэмпература +24,5 °C (ліпень 1978), мінімальная −46,3 °C (сакавік 1986). Суседства цёплага цячэння і масы ледавікоў нараджае рэзкія і частыя ваганні атмасфернага ціску, ветры ўраганнай моцы.
Палярны дзень на Шпіцбергене цягнецца з 20 мая да 26 жніўня, а палярная ноч з 26 кастрычніка да 15 лютага. Улетку, нягледзячы на кругласутачны палярны дзень, розніца тэмператур паміж днём і ноччу прыкметная і можа дасягаць 5—10 °C. Першыя снегапады праходзяць у верасні, хоць снег не рэдкасць і ў канцы жніўня.
Расліннасць архіпелага бедная, тундравая, расліны нізкія і холадаўстойлівыя. У пачатку лета тундра моцна забалочаная ў выніку таяння снягоў, а ў рэках высокі ўзровень вады. У асноўным, паўднёвая частка Шпіцбергена (нулявая зона) ўлетку вольная ад снегу, хоць ледавікі сустракаюцца паблізу ад усіх паселішчаў. На ледавіках часта сустракаюцца чырвоныя водарасці, што надае снегу і лёду ружаватае адценне.
На Шпіцбергене сустракаецца каля 170 відаў сасудзістых раслін, у т.л. карлікавая бяроза, палярная вярба, а таксама імхі, грыбы, лішайнікі.
З млекакормячых на астравах толькі белы мядзведзь, мясцовы паўночны алень (самы маленькі сярод відаў паўночных аленяў), а таксама пясец. Спробы пересялення на архіпелаг іншых сухапутных млекакормячых — у прыватнасці палярных зайцаў і аўцабыкоў з Грэнландыі поспехам не скончыліся. Тут прысутнічае шмат марскіх жывёл — нерпа, грэнландскі цюлень, марскі заяц, маржы, бялухі, кіты. Белыя мядзведзі і маржы летам знаходзяцца на паўночной частцы архіпелага, а зімой мігруюць на поўдзень.
На архіпелагу адзначана каля 90 відаў птушак, з якіх 36 пастаянна гнездуюцца. Адзіным відам, які жыве на Шпіцбергене круглы год, з’яўляецца палярная (белая) курапатка, астатнія птушкі на зіму адлятаюць у паўднёвыя краіны, і вяртаюцца ўвесну для гнездавання і вывядзення птушанят.
Насельніцтва Шпіцбергена налічвае каля 2,8 тыс. чалавек, перш за ўсё нарвежцаў і рускіх, якія ў асноўным займаюцца здабычай карысных выкапняў. Увогуле астравы лічацца самай паўночнай зямлёй заселенай чалавекам. Большасць насельніцтва працуе тут згодна з кантрактамі. Пераважнай мовай зносін з’яўляецца Нарвежская.
Адміністрацыйны центр — пасёлак Лонгйір. Існуе таксама расійскі пасёлак Барэнцбург.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 28 чэрвеня 2022 года. |