wd wp Пошук:

Бяроза карлікавая

Бяроза карлікавая[3] (Betula nana) — від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

Распаўсюджанне

Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від. Арэал — паўночныя таежныя і гіпаарктычныя раёны паўночнага паўшар’я, ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, акрамя вельмі паўднёвых раёнаў, і практычна ўсю тэрыторыю Канады[4].

У Беларусі зрэдку сустракаецца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала (аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення). Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.

На тэрыторыі Расіі расце на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і Якуціі, Чукотцы, на Камчатцы.

Расліна звычайная ў паўночных і горных тундрах. За межамі поўначы яе можна знайсці ў гарах вышэй за 300 м, яна сустракаецца ў гарах да 835 м у Шатландыі і да 2200 м у Альпах.

Бяроза ўтварае суцэльныя зараснікі ў арктычнай тундры, у альпійскім поясе, на мохавых сфагнавых або гіпнавых балотах у лясной зоне.

Батанічнае апісанне

з кнігі Карла Лінея Amoenitates academicae…, том 1, 1749—1769. табліца 1.

Лістападны моцна разгалінаваны куст вышынёй 20-70 (да 150) см, з парасткамі, якія прыўздымаюцца над зямлёй або распасціраюцца па ёй. Маладыя парасткі густа апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя, з цёмна-карычневай або чырванавата-цёмна-бурай карой.

Лісцеразмяшчэнне — чарговае. Лісты шматлікія, дробныя, пупышка- або сэрцападобныя, даўжынёй 5-15 мм, шырынёй 10-20 мм, у аснавання круглявыя або, часта, шырока-клінаватыя, з тупаватай верхавінай, шырокаклінападобным аснаваннем, з прытупленымі зубчастымі бакамі, з 2-4 жылкамі на кожным баку. Зверху лісце цёмна-зялёнае, глянцавае, знізу светла-зялёнае і рассеяна пухнатае; у маладым ўзросце клейкае. Хвосцікі кароткія, даўжынёй 4-6 мм.

Кветкі дробныя, несамавітыя, аднаполыя. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, сядзячыя, прамастаячыя, тырчаць уверх, даўжынёй 5-15 (да 20) мм, дыяметрам 1,5-2 мм, з жоўтымі пылавікамі. Песцічныя — на кароткіх апушаных ножках, авальныя або падоўжана-яйкападобныя, светла-карычневыя, даўжынёй 5-8 (пры плодзе да 12) мм, дыяметрам 3-5 (пры плодзе да 6) мм. Прыкветкавыя лускавінкі даўжынёй 2,5-3 мм, з трыма ўверх накіраванымі, лінейна-прадаўгаватымі, слаба раснітчатымі долямі.

Плод — дробны эліпса- або яйкападобны арэшак даўжынёй 2 мм, шырынёй 1 мм, з вельмі вузкімі перапончатымі крыльцамі па баках.

Квітнее да распускання лісця ў красавіку — пачатку мая. Пладанашэнне ў красавіку — чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).

Таксанамія

Від Бяроза карлікавая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).

  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 рода  
         
  порядок Букакветныя     падсямейства Берёзовые     від
Бяроза карлікавая
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Падвіды

Від падзяляюць на два падвіды:[4]

У падвіда nana маладыя парасткі апушаныя, але не клейкія; лісце даўжэй (да 2,5 см), звычайна даўжыня і шырыня прыкладна аднолькавыя. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-заходняй частцы Азіі, Еўропы (на поўдзень ад — у Альпах на вялікіх вышынях), у Грэнландыі, на востраве Бафінава Зямля (Канада) .

У падвіда exilis маладыя парасткі неапушаныя або маюць асобныя раскіданыя валасінкі, клейкія. Лісце карацей (не больш за 12 мм даўжыні), часта шырыня больш даўжыні. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-ўсходняй частцы Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада).

Выкарыстанне

На поўначы выкарыстоўваецца як паліва, лісце і галіны служаць кормам аленям.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны гор
Катэгорыя·Расліны тундры
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны балот
Катэгорыя·Бярозавыя
Катэгорыя·Кусты