wd wp Пошук:

Барэнцбург

Барэнцбург (нарв.: Barentsburg, руск.: Ба́ренцбу́рг) — другі па велічыні населены пункт на архіпелагу Шпіцберген. Паводле звестак нарвежскай статыстыкі за 2016 год, насельніцтва Барэнцбурга і Піраміды складае 495 жыхароў. Сваю назву Барэнцбург атрымаў у гонар галандскага мараплаўца Вілема Барэнца, які наведаў Шпіцберген у 1596—1597 гг.

Клімат — арктычны. Галоўная эканамічная актыўнасць да 2006 года — здабыча вугалю кампаніяй ФДУП ГТ «Арктыквугаль». Барэнцбург знаходзіцца цалкам на аўтаномным жыццезабеспячэнні. Тут дзейнічаюць шахта, цеплаэлектрастанцыя, порт і аб’екты жыллёва-сацыяльнай інфраструктуры, уключаючы шматкватэрныя дамы, бальніцу, культурна-спартыўны комплекс, дзіцячы сад, школу і музей, ёсць праваслаўная дамавая царква і капліца.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96