wd wp Пошук:

Шаўкоўніца чорная

Шаўкоўніца чорная, Тут чорны[3] (Morus nigra) — лістападнае дрэва; від роду Шаўкоўніца сямейства Тутавых[4]. Шырока распаўсюджана ў культуры. Вырошчваюць дзеля смачных пладоў і драўніны.

Батанічнае апісанне

Шаўкоўніца чорная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шаўкоўніца чорная — лістападнае дрэва з разгалістай кронай вышынёй 10-13 м, часам да 15 метраў, са шматлікімі кароткімі галінамі[4]. Тэрмін жыцця дрэва — у сярэднім 250 гадоў, зрэдку — больш. Від часам можна зблытаць з іншымі відамі роду, у прыватнасці з чорнаягаднымі асобнікамі шаўкоўніцай белай (Morus alba). Адрозніць шаўкоўніцу можна па раўнамерна валасатай ніжняй паверхні лісця[5].

Ствол просты, велічны, часта разгаліноўваецца на некалькі моцных галін. Кара карычневага колеру, пакрытая разоркамі, шурпатая. Маладыя парасткі часта чырванаватыя, пакрыты валаскамі[4].

Лісце жорсткае, скурыстае, грубае, сядзіць на кароткіх хвосціках; цэльнае, лопасцевае або выразное, з вострымі канцавінкамі, 10-20 см даўжынёй і 6-18 см шырынёй[4]. На моцных парастках могуць дасягаць даўжыні да 23 см. Ля аснавання ліставая пласцінка мае сэрцападобнае паглыбленне, край пілавата-зубчасты або пілавата-гародкавы[4]. Ніжні бок лісця пакрыты пушком[4], верхні — кароткімі жорсткімі валасінкамі.

Аднадомная расліна. Мужчынская кветка — панікаючы рыхлы каташок з дзвюма парамі тычынак. Калякветнік просты, чатырохраздзельны, званочкавы. Жаночыя коласападобныя суквецці-шышачкі кароткія і шчыльныя. У кожнай кветцы абавязкова прысутнічае песцік з двума лычыкамі і чатырохраздзельны калякветнік. Дрэва цвіце поздна, на два тыдні пазней іншых відаў, у маі-чэрвені[4].

Плод — суплодзе арэхаў даўжынёй 1,2-3 см і 1,1-1,7 см шырынёй[4]. Першыя спелыя плады — у чэрвені. У спелым выглядзе цёмна-фіялетавыя, амаль чорныя, глянцавыя, кампактныя, вельмі сакавітыя[4]. Прыемная батанічная асаблівасць — нераўнамернасць паспявання пладоў. Гэта дазваляе збіраць спелыя ягады доўгі час, пакідаючы пры гэтым на дрэве зялёныя. Збор палегчаны тым, што спелыя ягады добра абсыпаюцца, не патрабуючы высілкаў.

Плады ядомыя: кіслыя да паспявання і салодкія на смак у стане поўнай спеласці[6].

Шаўкоўніца чорная вядома вялікай колькасцю храмасом, іх у храмасомным наборы 154 пары (308 асобнікаў).

Злева направа: Агульны выгляд дрэва. Кара. Ліст. Жаночая кветка. Плады рознай ступені светласці

Распаўсюджанне

Восеньская афарбоўка

Шаўкоўніца чорная паходзіць з Паўднёва-Заходняй Азіі, дзе спрадвеку культывавалася дзеля сваіх ядомых пладоў і шырока распаўсюдзілася на захад і на усход. Увод у культуру адбыўся так даўно, што дакладны натуральны арэал цяпер не вызначаны[7].

Найбольш шырока яна распаўсюджана ў Іране, Афганістане, Таджыкістане, Узбекістане і Паўночнай Індыі, дзе часта выкарыстоўваецца для вырабу джэмаў і шэрбетаў. Таксама сустракаецца на Каўказе, у Малдове, Крыму і Украіне[4].

Найбуйнейшая дакументаваная лакальная папуляцыя чорнай шаўкоўніцы ў Еўропе (каля 470 дрэў) знаходзіцца ў вінаградніках сяла Пуканец(англ.) бел. у Славакіі[8].

Хімічны склад ягад

Ягады шаўкоўніцы
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 43 ккал 180 кДж
Бялкі1.44 g
Тлушчы0.39 g
Вугляводы9.8 g
дыцукрыды8.1 

Тыямін (B1)0.029 мг
Рыбафлавін (B2)0.101 мг
Ніяцын (B3)0.62 мг
Пірыдаксін (B6)0.05 мг
Фалацын (B9)6 мкг
Аскарбінавая кіслата (віт. C)36.4 мг

Кальцый39 мг
Жалеза1.85 мг
Магній18 мг
Фосфар38 мг
Калій194 мг
Натрый10 мг
Цынк0.12 мг

Link to USDA Database entry
Крыніца: USDA Nutrient database

Ягады шаўкоўніцы чорнай утрымліваюць:

Шкоднікі

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Расліна вырошчваецца ў першую чаргу дзеля ядомых пладоў, з’яўляецца лекавай, дэкаратыўнай і іншае[9].

Гісторыя

Шаўкоўніца чорная ў кнізе «Arboretum et fruticetum britannicum», 1844 год.

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі (Карэя, Кітай), дзе да гэтага часу сустракаецца дзікая форма. Даўно ўведзена ў культуру, вядомая з часоў еўрапейскай антычнасці. Шаўкоўніца згадвалася ў часы Арыстоцеля і Аляксандра Македонскага[10]. Аб тутавых ягадах пісалі паэты Вяргілій і Авідзій, навуковец Пліній Старэйшы.

У Еўропе ўпершыню чорную шаўкоўніцу пачалі вырошчваць у Італіі ў часы імператара Юстыніяна Вялікага (483—565 н. э.), як корм для вусеняў тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Толькі каля 1434 года яна стала змяняцца шаўкоўніцай белай, якая лепш падыходзіць для гэтай мэты[6].

Шаўкоўніца чорная была завезена ў Вялікабрытанію ў XVII стагоддзі з разлікам, што яна будзе карыснай для вырошчвання тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Спроба апынулася няўдалай, бо шаўкапрад аддае перавагу шаўкоўніцы белай, але ў спадчыну ад гэтых падзей засталіся вялікія і старыя дрэвы ў многіх загарадных садах.

У кулінарыі

Плады чорнай шаўкоўніцы

Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў[4][9].

Ягады чорнай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане[4]. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з курагой, разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру[4]. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста[4].

Ягады шаўкоўніцы чорнай шырока выкарыстоўвае кулінарыя краін Каўказу. З іх робяць пранікі, салодкія хлябцы-лаваш, вараць варэнне (часцей з даданнем іншай садавіны).

У медыцыне

Шаўкоўніца чорная — старажытная лекавая расліна ў народнай медыцыне Карэі, Кітая, В’етнама, Індыі, Каўказа. Выкарыстоўваюць кару, лісце, кветкі, ягады пры захворваннях сэрца, нырак, падстраўнікавай залозы, прастудзе.

У свежым стане ягады шаўкоўніцы чорнай узмацняюць крыватвор, нармалізуюць абмен рэчываў, паляпшаюць працу сэрца і страўнікава-кішачнага тракту[4].

Спелыя ягады настойвалі на вадзе і прымалі пры прастудзе, болях у горле. Кару каранёў шаўкоўніцы настойвалі на вадзе і прымалі як глістагонны сродак. У сучаснай медыцыне ягады і кару каранёў выкарыстоўваюць толькі як дапаможны сродак.

У ландшафтным дызайне

Жывая агароджа з шаўкоўніцы чорнай

Шаўкоўніца мае засухаўстойлівыя якасці, добра аднаўляе галіны і крону пасля абрэзкі. Яе высаджваюць у парках і ўздоўж дарог як дэкаратыўную расліну. Больш адчувальная да марозу, чым шаўкоўніца белая, падыходзіць для вырошчвання ў зонах 6-10(руск.) бел.[11]

Акрамя пладовых сартоў, выведзена некалькі дэкаратыўных формаў. Пераважаюць формы з белымі або ружовымі ягадамі, але ёсць і з чорнымі. Форма кроны можа быць ніцай, пірамідальнай або шарападобнай.

Выкарыстанне драўніны

Драўніна шаўкоўніцы вельмі шануецца з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер[4]. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў[4]. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасцях, для вырабу шавецкіх цвікоў[4].

З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забароненая[12].

Выкарыстанне лісця

Лісце з-за сваёй жорсткасці менш прыдатнае для кармлення тутавых шаўкапрадаў, чым лісце шаўкоўніцы белай[4][9]. З яго можна атрымліваць жоўтую фарбу[4].

Вядомыя асобнікі

Самае старое дрэва шаўкоўніцы, якое выпадкова захавалася ва Украіне, гэта шаўкоўніца Шаўчэнкі(укр.) бел. з саду былога Выдубіцкага манастыра(руск.) бел. ў Кіеве, зараз Нацыянальны батанічны сад імя Мікалая Грышка НАН Украіны. Згодна з паданнем, насенне шаўкоўніцы прывезлі манахі з краін Сярэдняй Азіі. З папярэдніх насаджэнняў і паходзіць шаўкоўніца-доўгажыхар.

Яшчэ некалькі шаўкоўніц у розных пунктах Украіны таксама прызнаны помнікамі прыроды рэгіянальнага значэння, у тым ліку шаўкоўніца ў сяле Мяжырыч(укр.) бел..

Дзве крымскія шаўкоўніцы чорнай узяты пад ахову як помнікі прыроды рэгіянальнага значэння спачатку ўкраінскімі, а потым расійскімі ўладамі. Гэта шаўкоўніца Рэзнічэнкі[13] ў с. Генеральскае(руск.) бел. і шаўкоўніца Гірэеў(укр.) бел. у Бахчысараі[14]. Апошняя з’яўляецца самай старой шаўкоўніцай Крыма.

Уплыў на культуру

У літаратуры

Згадваецца ў некалькіх месцах Бібліі. З Першай кнігі Макавейскай(руск.) бел. (6,34) можна даведацца што чырвоным сокам пладоў шаўкоўніцы раз’юшвалі сланоў перад боем. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны)[10].

Пліній Старэйшы лічыў шаўкоўніцу сімвалам разважлівасці і розуму, паколькі яна апошняя з высокіх дрэў вясной пакрываецца лісцем, што ратуе яе ад падмярзання падчас нечаканых вясновых замаразкаў[10].

У геральдыцы

Шаўкоўніца чорная прысутнічае на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў Пуэрта-Мараль(руск.) бел., Эль-Карпіа(руск.) бел., Навальмараль-дэ-ла-Мата(руск.) бел., Мантанчэс(руск.) бел., Мараль-дэ-Калатрава(руск.) бел., Маралеха-дэ-Энмедыа(руск.) бел..

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тут чёрный и тут белый // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 105-107. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. Nelson, G.; Earle, C.J.; Spellenberg, R.; More, D.; Hughes, A.K. (2014). Trees of Eastern North America. Princeton University Press. p. 408. ISBN 9781400852994. https://books.google.com/books?id=9Ai2AwAAQBAJ.
  6. 1 2 Flowers in Israel(нявызн.).
  7. RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. pp. 1136. ISBN 1405332964. https://archive.org/details/azencyclopediaof0000unse.
  8. Kristbergsson, K.; Ötles, S. (2016). Functional Properties of Traditional Foods. Springer. p. 211. ISBN 9781489976628. https://books.google.sk/books?id=H5cFDAAAQBAJ.
  9. 1 2 3 Podbielkowski Zbigniew. Słownik roślin użytkowych. — Warszawa, 1989. — ISBN 83-09-00256-4.
  10. 1 2 3 Zofia Włodarczyk. Rośliny biblijne. Leksykon. — Kraków, 2011. — ISBN 978-83-89648-98-3.
  11. Geoff Burnie i inni. Botanica. Rośliny ogrodowe. — 2005. — ISBN 3-8331-1916-0.
  12. Приказ Рослесхоза от 05.12.2011 № 513 «Об утверждении Перечня видов (пород) деревьев и кустарников, заготовка древесины которых не допускается».
  13. Шелковица Резниченко (руск.)
  14. Шелковица Гиреев (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Садавіна
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Тутавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай