wd wp Пошук:

Падстраўнікавая залоза

Падстраўнікавая залоза (таксама: падстраўніца[1]; лац.: pancreas) — орган стрававальнай сістэмы пазваночных. У рыб падстраўнікавая залоза слаба адасобленая, больш выразнае вылучэнне ў самастойны орган назіраецца ў амфібій. У птушак і млекакормячых падстраўнікавую залозу абгінае дванаццаціперсная кішка.

У чалавека падстраўнікавая залоза ляжыць ззаду страўніка на задняй брушной сценцы ў regio epigastrica, заходзячы сваёй левай часткай у левае падрабрынне. Ззаду прылягае да ніжняй полай вены, левай нырачнай вены і аорты.

Пры ўскрыцці цела ў ляжачым становішчы яна сапраўды ляжыць пад страўнікам, адсюль і яе назва. У нованароджаных яна размяшчаецца вышэй, чым у дарослых; на ўзроўні XI-XII грудных пазванкоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў. — Гродна: ГрДМУ, 2011. — ISBN 978-985-496-861-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Стрававальная сістэма
Катэгорыя·Залозы
Катэгорыя·Эндакрынная сістэма