wd wp Пошук:

Нацыянальны батанічны сад Украіны

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (укр.: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-даследчая ўстанова для праектавання і стварэння новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноў азелянення і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі. Сад размяшчаецца ў Кіеве па адрасе вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Наталля Заіменка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафесар, доктар біялагічных навук.

Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і з’яўляецца аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэння, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак.

Схема батанічнага саду

Адной з галоўных задачаў батанічнага саду з’яўляецца правядзенне даследванняў у галіне аховы прыроды, стварэнне базы для захавання генафонду раслін і ўсёй біялагічнай разнастайнасці, а таксама асветніцкая дзейнасць па пытаннях экалогіі і выкарыстання раслін.

Паводле разнастайнасці калекцый жывых раслін, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых даследванняў займае адно з вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Еўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў.

Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Кіева
Катэгорыя·Паркі Кіева
Катэгорыя·Батанічныя сады Украіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта