wd wp Пошук:

Дыня

Дыня[3] (Cucumis melo) — расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), бахчавая культура.

Апісанне

Расліна з паўзучьм сцяблом даўжынёй да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця.

Спелыя плады дыні

Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякацдю, багатай цукрам (да 18 %), вітамінам C (да 60 мг%), карацінам, мінеральнымі солямі. На адной расліне ў залежнасці ад гатунку і месцы вырошчвання можа сфармавацца ад двух да васьмі пладоў, масай ад 1,5 да 10 кг. Плады дыні маюць шарападобную або цыліндрычную форму, зялёнай, жоўтай, карычневай або белай афарбоўкі, як правіла з зялёнымі палоскамі. Перыяд выспявання ад двух да шасці месяцаў.

Распаўсюджанне

Радзімай дыні лічыцца Афрыка і паўвостраў Індастан. Вядома шмат падвідаў і сартоў, у т. л. хамійская дыня.

Дыня цепла-і светлалюбівая расліна, устойлівая да засалення глебы і засухі, дрэнна пераносіць падвышаную вільготнасць паветра. Вырошчваецца ў краінах з сухім, цёплым кліматам.

Выкарыстанне

Каштоўная харчовая, дыетычная культура. 3 мякаці атрымліваюць мёд (бекмез).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарбузовыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных