wd wp Пошук:

Арэхі

Нелушчаныя арэхі ляшчыны

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арэхі (значэнні). Арэ́хі — ядомыя плады арэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны (цвёрдай ці мяккай) і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі арэх, каштаны, кедравыя арэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны арэх, фісташкі, фундук. Смачны і высокакаларыйны харчовы прадукт. Ядры змяшчаюць шмат тлушчу (30-60 %), бялкоў (да 20 %), мінеральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Спелыя ядры спажываюць у свежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх страў (крэмы, тарты, марозіва і г. д.), мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і інш. для прыгатавання соусаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. З некаторых арэхаў (арахісу, валоскіх, кедравых) здабываюць каштоўныя алеі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ядомыя арэхі і семечкі
Катэгорыя·Плод