wd wp Пошук:

Чараўнік двухлісты

Чараўнік двухлісты[3][4] (Platanthera bifolia) — від шматгадовых травяністых клубневых раслін з роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Назва

Навуковая назва роду, Platanthera, паходзіць ад гречаскіх слоў platis («шырокі») і antera («пылковы мяшок») і тлумачыцца асаблівасцю формы пыльніка прадстаўнікоў гэтага роду. Відавы эпітэт, bifolia (лац.: bi — «дву(х)…» і folius — «ліст»), тлумачыцца характэрнымі для раслін гэтага віду двума буйнымі прыкаранёвымі лістамі.

У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

Чараўнік двухлісты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Беларускія назвы: чараўнік двухлісты, чараўнік[5][6], прычар[7], зяполькі, каманішнік, любка[8].

Біялагічнае апісанне

Чараўнік двухлісты — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см з двума непадзеленымі каранёвымі клубнямі[4]. Некаторыя вырастаюць да 60 см. Кожны год вырастае новы замяняючы клубень. Тубероід яйкападобна патоўшчаны, адцягнены ў каранёвы канчатак.

Лісце: прыкаранёвыя — два, рэдка адзін ці тры лісты, размяшчаюцца амаль супратыўна, ля аснавання звужаныя ў хвосцік, які пераходзіць у похву, збліжаныя, тупыя даўгавата-зваротнаяйкападобныя, светла-зялёнага колеру, льсняныя, дасягаюць у даўжыню 8-22 см, у шырыню 3-6 см; сцябловыя — адзін-тры лісты, дробныя, сядзячыя, ланцэтныя.

Суквецце — рэдкі цыліндрычны колас, дасягае 20 см у даўжыню, складаецца з 8-40 кветак. Кветкі — з белымі, злёгку зялёнымі на канцах калякветнікамі; губа вузкая лінейная або ланцэтная, 12 мм даўжынёй, пры аснаванні без грудаў над сярэдняй жылкай; з паралельнымі пылавікамі 2 мм даўжынёй. Шпорац тонкі, злёгку выгнуты, на канцы завостраны, гарызантальны або накіраваны коса ўверх. Прыліпальцы круглявыя. Палінарый карацей 2,5 мм. Кветкі валодаюць моцным прыемным водарам (асабліва вечарам і ноччу або пры пахмурным надвор’і)[4]. Цвіце ў чэрвені — ліпені[4].

Плоданасіць у жніўні — верасні.

Распаўсюджанне і экалогія

Шырока расце па ўсёй Еўропе, а таксама ў Малой Азіі і на Каўказе.

На тэрыторыі Расіі чараўнік двухлісты расце ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры па ўсёй лясной паласе.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але не шматліка[4].

Жыве ў светлых іглічных, лісцяных і змешаных лясах на палянах і ўзлесках[4].

Да глебаў непатрабавальны.

З-за масавага збору на букеты амаль цалкам знік паблізу буйных населеных пунктаў.

Значэнне і выкарыстанне

Расліна са старажытных часоў ўжываецца ў народнай медыцыне[9]. Адвар каранёў ужываецца пры зубным болю, ліхаманцы, жаночых хваробах, гнайніках, пры атручваннях ядамі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, нервовых знясіленнях, запаленчых агменях, ранах[4]. З клубняў робяць прэпарат салеп(англ.) бел.[4].

З расцёртых ў муку і звараных з мёдам высушаных клубняў на Усходзе рыхтуюць напой, які вельмі шануецца. На Каўказе клубні клалі ў супы, рабілі з іх жэле, размолвалі ў муку[9].

У ветэрынарыі можна выкарыстоўваць як ахінальнае пры страўнікава-кішачных захворваннях[9].

Паколькі расліна занесена ў спіс відаў, якія маюць патрэбу ў ахове, нарыхтоўка каранёў забароненая.

Вельмі дэкаратыўная, часта ў месцах натуральнага вырастання збіраецца на букеты, можа вырошчвацца як садовая расліна.

Чараўнік двухлісты: лісце, кветка, плады

Культываванне

Культывуецца лёгка. Чараўнік высаджваюць ў друзлую глебу, багаты перегной, у цені кустоў. Ён нядрэнна разрастаецца і кожнае лета радуе пяшчотнымі кветкамі і тонкім духмяным пахам.

Зацвітае на 11-м годзе; апыляецца начнымі матылькамі. Працягласць жыцця — да 27 гадоў. Сцыяфіт, да вільгаці не пераборлівы.

Ахова

Занесена ў Чырвоную кнігу Украіны[10]. Ахоўваецца ў прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку(укр.) бел.. Трэба ажыццяўляць кантроль за станам папуляцый.

Манеты

Чараўнік двухлісты на ўкраінскай манеце

У 1999 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў дзве памятныя манеты(укр.) бел.: наміналам 2 грыўні(укр.) бел. з нейзільберу і наміналам 10 грыўняў(укр.) бел. са срэбра з выявай чараўніка двухлістага на Рэверсе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Любка двухлистная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. 1 2 3 Лекарственные растения / Авторы-сост. И. Н. Пустырский, В. Н. Прохоров. — Мн.: Книжный дом, 2005. — 704 с. — (Большая книга советов). — ISBN 985-489-197-6.
  10. Червона книга України

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны лясоў