wd wp Пошук:

Чарасы

Чара́сы[1] (трансліт.: Čarasy) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.

Каля аграгарадка знаходзяцца азёры Трубінец і Грэцкае, а таксама ў самім населеным пункце — возера Чэрас. Аграгарадок знахлдзіцца ў 6 км на ўсход ад Мёраў.

Назва

Нарматыўная назва населенага пункта — Чарасы, таксама сустракаецца назва Чэрас і Чэрасы.

Гісторыя

Першае згадванне населенага пункта — 1505 год. У часы Вялікага Княства Літоўскага Чарасы належылі Сапегам і Радзівілам і ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Пасля Другога раздзела Рэчы Паспалітай Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Пад час Польска-літоўскай вайны, у кастрычніку 1920 года населены пункт занялі польскія войскі. У 1921 годзе, па Рыжскаму мірнаму дагавору, Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Польскай рэспублікі. З 1926 года — у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства[2].

Паводле звестак перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года Чарасы засялялі:

Вернікі належалі да рыма-каталіцкага прыхода ў царкве Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мёрах і мясцовага праваслаўнага прыхода ў Свята-Мікалаеўскай царкве. Вёска падпарадкоўвалася Гродскаму суду ў Друі; Паштовае аддзяленне размяшчалася ў Мёрах.

У выніку акупацыі усхода Другой польскай рэспублікі камуністамі ў верасні 1939 года вёска таксама апынулася пад савецкай акупацыяй. 2 лістапада была ўключана ў склад БССР. З чэрвеня 1941 года пад нацыстскай акупацыяй. У 1944 годзе вёска была зноў акупаваная савецкімі войскамі і ўключана ў Полацкую вобласць БССР і Чарасы сталі цэнтрам сельсавета.

У 1959 годзе Чарасаўскі сельсавет быў расфармірован, а населены пункт быў перададзены Якубаўшчынскага сельсавета. З 1991 года Чарасы апынуліся ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці незалежнай Беларусі. У 1992 годзе Якубаўшчынскі сельсавет быў перайменаваны ў Чараскі сельсавет, але 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Мёрскага сельсавета.

У 2018 годзе Чарасы былі газафікаваны.

Насельніцтва

Інфраструктура

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́расы
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 41.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Мёрскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Мёрскі сельсавет
Чарасы
Аграгарадкі Віцебскай вобласці