wd wp Пошук:

Чэрас

Чэ́рас[1] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Сушкі.

Плошча возера складае 0,99 км². Даўжыня 3,29 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Аб′ём вады 6 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана на поўдні пратокай з Грэцкім возерам, на поўначы ручаём з возерам Сілоўскае. Па берагах некалькі крыніц.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера населеныя пункты Захарні, Літоўчыкі, Новае Сяло, Сушкі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Абстэрнаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна