wd wp Пошук:

Рэйхскамісарыят Остланд

Рэйхскамісарыят Остланд (ням.: Reichskommissariat Ostland) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе, якое ўключала ў сябе заходнюю частку Беларусі (без Гродзенскага і Брэсцкага рэгіёнаў), краіны Прыбалтыкі і асобныя тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы. Існаваў з 1 верасня 1941 па 1944.

Плошча — 512 тыс. км². Насельніцтва — 19,3 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — Каўнас (да жніўня 1941), Рыга (да восені 1944), Берлін (да мая 1945).

Узначальваў «Остланд» да восені 1944 Г. Лозе, пазней Э. Кох. Складаўся з 4 генеральных акруг: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія. Межы акруг не заўсёды супадалі з межамі савецкіх рэспублік: так да акругі Літва былі далучаны паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці, генеральная акруга Беларусь складала толькі 1/3 тэрыторыі БССР. Апарат кіравання «Остланда» будаваўся на ўзор Рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый з некалькіх галоўных аддзелаў, у т.л. палітыкі, культуры. Галоўны друкаваны орган — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газета ў Остландзе»), выдавалася штодзень у Рызе.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1945 годзе
Рэйхскамісарыяты
З’явіліся ў 1941 годзе