wd wp Пошук:

ФК Маладзечна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маладзечна (значэнні).

«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі

Гісторыя

Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у мацнейшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.

У 19922003 гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.

У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.

У 2011 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.

2015 год

У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.

2016 год

У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.

2017 год

У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

2018 год

У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.

2019 год

У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.

2020 год

У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.

У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў[2].

У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.

2021 год

У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].

Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).

2022 год

У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне[4]. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13.

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2022 года[5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Даніла Трацяк 2004
31 Беларусь Бр Максім Высоцкі 1995
Беларусь Бр Яўген Юрын 2004
2 Беларусь Аб Максім Луцкі 2002
3 Беларусь Аб Сяргей Дрозд Капітан каманды 1983
4 Беларусь Аб Сямён Хаткевіч 1998
14 Беларусь Аб Пётр Казанцаў 1998
44 Беларусь Аб Мікіта Закрэўскі 2001
66 Беларусь Аб Герман Кутковіч 2002
8 Беларусь ПА Уладзіслаў Фядотаў 1997
9 Беларусь ПА Раман Бурак 2001
13 Беларусь ПА Яўген Чычоў 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Беларусь ПА Артур Сарамаха 1998
17 Беларусь ПА Глеб Гулецкі 2002
23 Расія ПА Герман Ананскіх 2002
88 Беларусь ПА Уладзімір Маслоўскі 2000
90 Беларусь ПА Вадзім Мельнік 2001
91 Беларусь ПА Ягор Нікіпаронак 2002
93 Беларусь ПА Павел Расолька 1993
11 Беларусь Нап Сяргей Тарчыла 1993
18 Беларусь Нап Аляксей Петрусевіч 1996
21 Беларусь Нап Уладзіслаў Шумілаў 2002
77 Таджыкістан Нап Мухамаджон Лоікаў 1998

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат БССР

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
1989Другая — 2 (Д2)122154353–1934 Выхад у Першую лігу
1990Першая (Д1)430176744–2640
1991Першая (Д1)128177468–2441

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)91555511–1215Паўфінал
1992/1993Першая (Д1)13327101534–4024Чвэрцьфінал
1993/1994Першая (Д1)9301011935–3131Паўфінал
1994/1995Першая (Д1)4301211748–3035Чвэрцьфінал
1995Першая (Д1)51581633–1925Чвэрцьфінал
1996Першая (Д1)8301181142–33411/8 фіналу
1997Першая (Д1)1330791428–4430Чвэрцьфінал
1998Вышэйшая (Д1)1428442021–5116Чвэрцьфінал
1999Вышэйшая (Д1)1630252321–71111/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2000Першая (Д2)130235276–16741/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2001Вышэйшая (Д1)1026851323–47291/8 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)1326332023–59131/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)1630372019–52161/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2004Першая (Д2)1330941727–54311/16 фіналуАдмова і пераход у Другую лігу
2005Другая (Д3)1226531821–54181/32 фіналу
2006Другая (Д3)1632552233–71201/32 фіналу
2007Другая (Д3)1430741928–71251/32 фіналу
2008Другая (Д3)8301110955–43431/32 фіналу
2009Другая (Д3)326153855–31481/16 фіналу
2010Другая (Д3)4341761169–52571/16 фіналу
2011Другая (Д3)430177658–38581/32 фіналу
2012Другая (Д3)15361222245–86381/32 фіналу
2013Другая (Д3)1024641432–51221/64 фіналу
2014Другая — Б (Д3)822911243–41281/32 фіналу
Матчы за 15 месца[upper-alpha 1]1621014–5
2015Другая — А (Д3)118133249–13421/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап414[upper-alpha 2]55418–1520
2016Другая (Д3)524134760–22431/32 фіналу
2017Другая (Д3)626136770–37451/16 фіналу
2018Другая (Д3)928871346–64311/32 фіналу
2019Другая (Д3)328221591–26671/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2020Другая — A (Д3)120153259–18481/64 фіналуАдмова і вяртанне ў Другую лігу
Фінальны этап (Д3)310[upper-alpha 3]41515–2013
Пераходныя матчы[upper-alpha 4]20110–4
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3)118170199−12511/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)110100–0
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620200–0Атрыманне месца ў Першай лізе
2022Першая (Д2)82478930–45291/16 фіналу
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—2—4, розніца мячоў 6—10.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 9—15.
  4. Пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка», апошняй каманды Першай лігі 2020 (0:0, 0:4).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Команда «Молодечно-ДЮСШ-4» заявилась во вторую лигу
  2. Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца(руск.) . Наша Ніва (15 верасня 2020). Праверана 28 лютага 2021.
  3. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  4. Первая лига собрана! Не БГУ, “Стэнлес” и “Бумпром”, а “Осиповичи”, “Малорита” и “Молодечно”(руск.) . football.by (13 студзеня 2022). Праверана 7 сакавіка 2022.
  5. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Маладзечна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі