wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Гігевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гігевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Гігевіч (нар. 26 студзеня 1987, Барысаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў сталічным РВАРы, потым трапіў у мінскае «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сезонаў. У 2010 годзе стаў іграком «Мінска» і замацаваўся ў аснове. У ліпені 2013 года пакінуў асноўны склад «Мінска»[2], але працягнуў выступаць за дубль.

У студзені 2014 года папоўніў склад дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка»[3], але ў сакавіку 2014 года, перад самым стартам чэмпіянату, кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[4]. У выніку ў красавіку 2014 стаў іграком «Іслачы»[5][6].

У ліпені 2014 года пакінуў «Іслач» у сувязі з заканчэннем кантракта[7], а ў жніўні стаў іграком «Віцебска»[8]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» па заканчэнні кантракта[9].

З лютага 2015 года зноў апынуўся ў «Іслачы»[10], і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Аднак, з-за траўм гуляў мала, а ў ліпені пакінуў каманду[11]. У жніўні падпісаў кантракт са «Смаргонню»[12], дзе стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[13]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

Трэнерская кар’ера

Пасля зыходу з «Оршы» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага НФК[14]. У маі 2019 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука таксама пакінуў каманду[15].

У сакавіку 2021 года далучыўся да трэнерскага штабу мінскага «Дынама»[16]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года ўслед за галоўным трэнерам Леанідам Кучуком.

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002Д3РВАР20
2003Д3РВАР91
2004Д1Дынама40
2005Д1Дынама152
2006Д1Дынама141
2007Д1Дынама172
2008Д1Дынама164
2009Д1Дынама120
2010Д1Мінск134
2011Д1Мінск151
2012Д1Мінск294
2013Д1Мінск110
2014 (1)Д2Іслач100
2014 (2)Д2Віцебск101
2015 (1)Д2Іслач50
2015 (2)Д2Смаргонь120
2016Д2Орша192
2017Д2Орша172

Зноскі

  1. Sergey Gigevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” расстается с Сергеем Гигевичем
  3. Сергей Гигевич подписал контракт со “Слуцком”
  4. Сергей Гигевич покидает “Слуцк”
  5. Гигевич и Волков переходят в “Ислочь”
  6. 1-я лига. Гранитный комплект
  7. Волков и Гигевич покинули «Ислочь»
  8. Сергей Гигевич перешел в “Витебск”
  9. Гигевич покинул «Витебск»
  10. Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок»
  11. Гигевич покинул «Ислочь»
  12. Сергей Гигевич и Александр Ануфриев стали игроками “Сморгони”
  13. Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав “Орши”
  14. Гигевич стал тренером НФК
  15. Пласконный, Лукаш и Гигевич покинули НФК Архівавана 28 мая 2019.
  16. Гигевич и молдованин Русу вошли в тренерский штаб минского “Динамо”
  17. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории “А”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня