wd wp Пошук:

Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярашэвіч. Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч (5 (17) мая 1889, в. Селішча, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Ушацкі раён — 10 сакавіка 1938, Менск, турма НКУС) — каталіцкі святар.

Біяграфія

З беларускай ці польскай сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1912). Прызначаны вікарыем касцёла Маці Божай Ружанцовай у Полацку Віцебскай губерні. З 1915 года пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове Магілёўскага павета. З 1922 года адміністратар парафіі НПМ у Чэрыкаве Магілёўскай губерні, таксама абслугоўваў філіяльны касцёл Унебаўзяцця НПМ у в. Вародзькаў Чэрыкаўскага павета, парафію Нараджэння НПМ у в. Радамля Чавускага павета, касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у Крычаве, дэкан Чэрыкава-Чавускага дэканата. З 1930 года пробашч касцёла Св. Сымона і Алены ў Менску. Паводле некаторых звестак, наведваў і парафію св. Дамініка ў в. Хатаевічы (цяпер в. Акцябр).

Арыштаваны 13 верасня 1933 года. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы», але справа была спынена і Ярашэвіч вызвалены. Служыў у касцёле Нараджэння НПМ у Барысаве. Зноў арыштаваны 14 лістапада 1937 у Барысаве па адрасе: вул. Савецкая, д. 2. Асуджаны 3.1.1938 тройкай НКУС за «шпіянаж на карысць Польшчы» і як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 18415-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 31.3.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ, па другой (№ 24356-с) 28.4.1989.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Каталіцкія святары Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Постаці Мінска
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Крычава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Шклова
Катэгорыя·Постаці Чэрыкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Постаці Полацка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе