Вародзькаўскі касцёл — колішняя каталіцкая бажніца ў в. Вародзькаў, што цяпер Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Пабудаваны з дрэва ў 1619 г. манахам ордэну кармелітаў босых айцом Аляксеем Панятоўскім. Падчас вайны 1654—1667 гадоў і ў першыя паваенныя гады не дзейнічаў. У справаздачы ў Рым у 1682 г. заснавальнік касцёла піша: «Царква … без святара гадоў ужо больш дзесяці … маёнтак царкоўны разбураны, ніхто нічога не атрымаў. Служба Божая стамілася, а народ не атрымоўвае пладоў духоўных».
На 1772 г. у парафіі налічвалася 200 прыхаджан, у 1841—802 мужчыны і 556 жанчын, у 1917—415 асоб. Пасля рэвалюцыі будынак быў разабраны і перавезены ў суседнюю вёску, дзе пэўны час выкарыстоўваўся як крама.
Апошні след парафіі — могілкі з некалькімі плітамі, але большасць з іх разрабаваная. Ксёндз К. Тамэцкі сцвярджае: «Ужо толькі самая старая жанчына ў Вародзькаве памятала восенню 1995 г. касцёл і католікаў, якія прыязджалі да яго з суседніх вёсак».