wd wp Пошук:

Семязавязь

Размяшчэнне семязавязяў у кветцы

Семязавязь[1], семязачатак[1] (лац.: ovulum) — утварэнне ў насенных раслін, з якога (звычайна пасля апладнення) развіваецца насенне.

Уяўляе сабой жаночы спарангій (мегаспарангій) насенных раслін. У пакрытанасенных раслін семязавязь размешчана ў поласці завязі, у голанасенных — на паверхні насенных лускавінак у жаночых шышках. У цэнтральнай частцы семязавязі (нуцэлусе) фарміруюцца ў выніку меёзу матчынай клеткі спор чатыры мегаспоры, затым тры з іх гінуць, а з адной мегаспоры фарміруецца жаночы гаметафіт. У кветкавых ён называецца зародкавы мяшок, у голанасенных яго часам называюць эндаспермам, таму што ў спелым насенні ў ім запасаюцца пажыўныя рэчывы. Звонку семязавязь прымацавана семяножкай (фунікулюс) да плацэнты.

Размяшчэнне ў расліне

Розныя тыпы плацэнтацыі могуць быць знойдзены сярод розных відаў раслін. Сярод іх:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Размнажэнне раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Насенне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кветка