wd wp Пошук:

Гарлачык

Гарлачык[3] (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.

Арэал і экалогія

Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды:[4] гарлачык белы або белая вадзяная лілея (Nymphaea alba), гарлачык чыста-белы (Nymphaea candida) і Nymphaea tetragona. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Гарлачыкавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання