wd wp Пошук:

Зоркаўка

Зоркаўка[3] (Stellaria, ад лац.: stella — зорка) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя расліны з паўзучымі падземнымі парасткамі або без іх; сцёблы звычайна голыя, рэдка валасістыя, чатырохгранныя. Лісце звычайна ўсё або амаль усё сядзячае або амаль сядзячае лінейна-ланцэтнае або яйцападобнае. Кветкі, двухполыя, 5-, рэдка 4-членныя, звычайна белыя, актынаморфныя, да 20 мм у дыяметры, у дыхазіяльных, паўпарасонікавых суквеццях або адзінкавыя ў пазухах лісця. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Каля 120 відаў. На Беларусі 10 відаў: зоркаўка багнавая (Stellaria uliginosa), зоркаўка балотная (Stellaria palustris), зоркаўка доўгалістая (Stellaria longifolia), зоркаўка дуброўная (Stellaria nemorum), зоркаўка злакавая, ці травяністая (Stellaria graminea)[4], зоркаўка ланцэтападобная, ці вялікакветная (Stellaria holostea)[5], зоркаўка незаўважная (Stellaria neglecta), зоркаўка сярэдняя (Stellaria media), зоркаўка тупачашачкавая. Растуць у лясах, на лугах, балотах, у хмызняках, на палях, агародах і інш.

Віды

Выкарыстанне

Лекавыя, кармавыя, харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды пустазелле, ёсць ядавітыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Зоркаўка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак