wd wp Пошук:

Гібіскус

Гібіскус (Hibiscus) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Апісанне

Вечназялёныя або лістападныя дрэвы і хмызнякі, шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісце пераважна пальчаталопасцевае, кветкі звычайна буйныя, ярка афарбаваныя.

Каля 250 відаў, распаўсюджаныя пераважна ў трапічных, радзей ва ўмераных абласцях. Многія віды гібіскуса дэкаратыўныя; вырошчваюцца ў аранжарэях, пакоях і ў адкрытым грунце. З дравяністых відаў найбольш вядомыя кітайская ружа (Hibiscus rosa-sinensis), — пакаёвая расліна і гібіскус сірыйскі (Hibiscus syriacus), шырока культывуецца ў Крыме, на Каўказе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта