wd wp Пошук:

Паслён

Паслён, Ліснік[3] (Solanum) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых.

Апісанне

Адна- і шматгадовыя травы, кусты і паўкусты, часам невялікія дрэвы (у тропіках). Сцёблы прамастойныя, лазячыя ці павойныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, чаранковае, лопасцевае ці перыстае. Кветкі адзіночныя або ў завітках. Плод — ягада.

Пашырэнне

Налічваецца каля 1700 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, большасць у Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі сярод дзікарослых відаў найбольш вядомыя паслён жоўты (Solanum villosum), паслён салодка-горкі (Solanum dulcamara) (народныя назвы воўчыя ягады, гліснік), паслён чорны (Solanum nigrum); трапляюцца ў вільготных ярах, хмызняках, па берагах вадаёмаў. Культывуюць баклажан (Solanum melongena), бульбу (Solanum tuberosum).

Класіфікацыя

Асноўны артыкул: Віды роду Паслён По данным сайта The Plant List род уключае больш 1000 відаў[4].

Некаторыя віды

Злева направа: Баклажан (Solanum melongena); Solanum sisymbriifolium; Solanum mammosum; Solanum marginatum; плод Solanum pseudocapsicum; кветкі Solanum rostratum

Выкарыстанне

Харчовыя, лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Многія віды маюць алкалоіды (саланіны і інш.) і выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых раслін (напрыклад, паслён салодка-горкі). Ёсць ядавітыя віды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Solanum: информация на сайте The Plant List

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Паслён
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай