.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Са́арэмаа (эст.: Saaremaa, былая назва Э́зель паходзіць ад дацк.: Øsel) — самы вялікі востраў Маанзундскага архіпелага ў Эстоніі. Плошча — 2673 км²[1]. Трэці па велічыні востраў Балтыйскага мора пасля астравоў Зеландыя і Готланд, паўночная мяжа Рыжскага заліва. Злучаны дамбай з востравам Муху. Ірбенскі праліў аддзяляе востраў ад тэрыторыі Латвіі. Насельніцтва (2014 г.) — 31 756 чал. Найбуйнейшы горад — Курэссаарэ.
Востраў Саарэмаа размешчаны ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора ў 139 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Бліжэйшыя буйныя астравы — Хіюмаа, Муху і Абрука. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 94 км. Найбольшая шырыня — 58,2 км.
Востраў складзены галоўным чынам з вапнякоў. Месцамі ўкрыты ледавіковымі адкладамі. Паверхня вострава нізінная, месцамі забалочаная. Унікальныя метэарытным паходжаннем катлавіны возера Каалі.
На паўночным узбярэжжы Саарэмаа ўзвышаюцца стромкія ўступы. Яно парэзана нешматлікімі, але глыбокімі і добра абароненымі залівамі. Нізіннае паўднёвае ўзбярэжжа моцна зрэзана маленькімі бухтамі, з вялікай колькасцю астравоў і паўвостраваў. Найбольш доўгі паўвостраў — Сарме (каля 36 км). На ўзбярэжжы вострава месцамі распаўсюджаны лясістыя пясчаныя раўніны з дзюнавымі градамі. Самае высокае месца — Заходне-Саарэмааскае ўзвышша (да 54 м).
Тут вялікая колькасць валуноў, распаўсюджаны агароджы, складзеныя з валуноў і кавалкаў вапняковага плітняку.
На вапняках пераважна распаўсюджаны нізкарослыя, рэдкастойныя лясы (галоўным чынам хвойнікі і ельнікі), а таксама парослыя хмызнякамі лугі. Лясістасць на Саарэмаа — каля 25%. Хоць землі тут бедныя, флора даволі разнастайная. Асабліва распаўсюджаны вапналюбівыя расліны. Уяўляюць цікавасць лесалугі са шматлікімі відамі лісцевых дрэў. Сустракаюцца некаторыя віды раслін (ціс, плюшч і інш.) мінулых кліматычных перыядаў. Вялікія плошчы пакрыты ядлоўцам. Возера Каруярв.
Фаўна прадстаўлена больш за 250 відаў птушак, сустракаюцца лісы, зайцы, грызуны, паўзуны і амфібіі. На заходнім узбярэжжы ўлетку спыняюцца балтыйскія цюлені.
У заходняй частцы вострава створаны запаведнік Війдумяэ.
Згодна археалагічным дадзеным, першыя людзі з’явіліся на Саарэмаа ў 5 тысячагоддзі да н.э. У скандынаўскіх сагах востраў узгадваўся як Eysýsla. У іх апавядалася аб сутычках паміж вікінгамі і мясцовымі жыхарамі. У 1206 годзе дацкі кароль Вальдэмар II Пераможца заснаваў на востраве крэпасць, аднак не здолеў знайсці людзей для далейшай каланізацыі, таму яна была зруйнавана самімі датчанамі.
У 1227 годзе Саарэмаа быў захоплены рыцарамі-мечнікамі. Пасля аб’яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам у 1237 годзе востраў увайшоў у склад Лівонскага аддзела Тэўтонскай дзяржавы, аднак большую частку кантралявала Эзель-Вікскага біскупства. У XIV ст. быў узведзены замак у Курэссаарэ. У 1559 годзе біскупства і ўсе землі Саарэмаа былі прададзены Даніі. У 1645 годзе Данія перадала кіраванне востравам Швецыі. У выніку Вялікай Паўночнай вайны Саарэмаа адышоў да Расійскай імперыі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў складзе гэтай дзяржавы.
Галоўнымі традыцыйнымі заняткамі жыхароў вострава здаўна з’яўляюцца рыбалоўства і мараплаўства. Дзякуючы адноснай ізаляванасці яны захавалі многія старадаўнія рысы эстонскай культуры, але разам з гэтым зведалі іншаземны ўплыў. Так, мясцовыя песні на эстонскай мове спяваюцца са шведскай інтанацыяй. У вёсках усё яшчэ можна сустрэць хаціны з саламянымі дахамі і вапняковымі мурамі. Сімваламі Саарэмаа лічацца ветраны млын, даламіт і хатняе піва. Астраўная кухня славіцца кісла-салодкім жытнім хлебам.