wd wp Пошук:

Эстонцы

Эстонцы (саманазва eestlased) — фіна-ўгорскі народ у Эстоніі, агульная колькасць прыкладна 1,1 мільёна чалавек, у тым ліку ў Эстоніі парадку 920 тысяч. Асноўная мова — эстонская, фіна-ўгорскай сям’і.

У сярэднявеччы эстаў на Русі звалі чуддзю, ад гэтай назвы адбылося пазнейшае слова — чухонцы.

Антрапалагічна належаць да усходне-балтыйскай і нардычнай расы і пераходных тыпаў паміж імі. Эстонцы — адна з самых светлавалосых груп, калі-небудзь абследаваных савецкімі антраполагамі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Народы Эстоніі
Фіна-ўгорскія народы
Эстонцы
Народы Еўропы