wd wp Пошук:

Рок-музыка

Музей рок-н-ролу ў Кліўлэндзе, ЗША

Рок, рок-музыка (англ.: Rock) — абагульняючая назва шэрагу напрамкаў папулярнай музыкі другой паловы стагоддзя, што паходзяць ад рок-н-ролу і рытм-энд-блюзу. Тэрмін Rock відавочна ёсць скарачэннем ад Rock’n’roll і літаральна перакладаецца як «хістаць(ца); трэсці(ся)», што намякае на характэрныя дзеля гэтага накірунку рытмічныя адчуванні, звязаныя з пэўнай формай рухаў, па аналогіі з roll, twist, swing, shake… Такія рысы рок-музыкі, як выкарыстанне электрамузычных інструментаў, творчая самадастатковасць (многія рок-музыкі выконваюць песні ўласнага аўтарства) з’яўляюцца другаснымі і ўводзяць у памылку. Таму прыналежнасць некаторых стыляў да року можа аспрэчвацца.

Такія субкультуры, моды, які хіпі, панкі, готы, металісты, эма, інды-рокеры, ска непарыўна звязаныя ў пэўнымі жанрымі рок-музыкі.

Рок-музыка ўключае мноства накірункаў: ад досыць «лёгкіх» жанраў (танцавальны рок-н-рол, ад якога ў свой час і пайшоў увесь накірунак, поп-рок, брыт-поп) да брутальных і агрэсіўных жанраў (дэт-метал, блэк-метал, грайндкор). Змест песень вар’іруецца ад лёгкага і нязмушанага да змрочнага, глыбокага і філасоўскага. Рок-музыка часта супрацьпастаўляецца поп-музыцы, «папсе». Крыху болей дакладна можна казаць аб так званай «музычнай экспрэсіі», якая, з прычыны падвышанай (у параўнанні з іншымі жанрамі музыкі) дынамікі (гучнасці) выканання (паводле розных крыніц, ад 110 да 155 дБ), з’яўляецца асабістай для многіх рок-стыляў (накірункаў), паколькі нават гучанне вялікага сімфанічнага аркестра знаходзіцца ў межах ад 85 дБ і рэдка даходзіць да 115 лБ. Канкурэнцыю ў сэнсе гучнасці могуць скласці толькі накірункі музыкі, якія выкарыстоўваюць электраакустычнае гучанне.[1][2][3][4]

Вытокі рок-музыкі ляжаць у блюзе, з якога і выйшлі першыя рок-жанры — рок-н-рол і рокабілі. Першыя паджанры рок-музыкі ўзніклі ў цеснай сувязі з народнай і эстраднай музыкай таго часу — найперш гэта фолк, кантры, скіфл, мюзік-хол. З час існавання рок-музыкі яго спрабавалі спалучыць амаль з усімі магчымымі жанрамі музыкі — з акадэмічнай музыкай (арт-рок, які з’явіўся ў канцы 1960-х, болей позні сімфа-метал), джазам (джаз-рок, які з’явіўся ў канцы 60-х — пачатку 70-х, панк-джаз), лацінскай музыкай (лаціна-рок, з’якіўся ў канцы 60-х), індзійскай музыкай (рага-рок, з’явіўся ў сярэдзіне 60-х). У 60-70-х гг. сфарміраваліся амаль усе найбуйнейшыя паджанры музыкі, найболей важныя з іх, акрамя пералічаных — хард-рок, панк-рок, рок-авангард. У канцы 70-х — пачатку 80-х з’явіліся такія жанры рок-музыкі, як постпанк, новая хваля, альтэрнатыўны рок (але ў канцы 60-х з’явіліся раннія ўяўленні пра гэты жанр), хардкор (буйны паджанр панк-рока), а пазней і экстрымальныя поджанры метала — дэт-метал, блэк-метал. У 90-х атрымалі шырокі распаўсюд жанры гранж (з’явіўся ў сярэдзіне 80-х), брыт-поп (з’явіўся ў сярэдзіне 60-х), альтэрнатыўны метал (з’явіўся ў канцы 80-х).

Асноўныя цэнтры ўзнікнення і развіцця рок-музыкі — ЗША і Заходняя Еўропа (асабліва Велікабрытанія). Большасць тэкстаў песень — на англійскай мове, але, з некаторым спазненнем, нацыянальная рок-музыка з’явілася амаль ва ўсіх краінах. У некаторых аўтарытарных дзяржавах рок-музыка з’яўлялася ці нават з’яўляецца аб’ектам пераследу. У СССР яе лічылі зброяй сусветнага капіталізму. У Грэцыі ў час дыктатуры Чорных Палкоўнікаў яе, насупраць, пераследвалі як праяву сацыялістычнай пагрозы

Таксама «рокам» называюць свайго рода лад жыцця некаторых прыхільнікаў рок-музыкі, што перарос у субкультуру.

Рок-музыка з музычна-тэярэтычнага пункту гледжання

Рок-музыка — адзін з жанрай музыкі, на адным узроўні з народнай мелодыяй, акадэмічнай, джазам. Адсюль вынікае, што яе можна аналізаваць з пункту гледжання выключна музычных адметных якасцяў.

Рок-музыка звычайна выконваецца рок-гуртом, які звычайна складаецца з вакаліста, гітарыста (які, як правіла, грае на электрагітары, бас-гітары), барабаншчыка, часам клавішніка. Бас-гітара, ударныя, рытм-гітара (не ва ўсіх калектывах), складае рытм-секцыю. Аднак існуюць прыклады выкарыстання ў рок-кампазіцыях амаль усіх відаў музычных інструментаў.

Адметная рыса рок-музыкі — нязменны рытм, які падтрымлівае рытм-секцыя. Аднак ужо пачынаючы з 60-х гг. шэраг накірункаў року выкарыстоўваюць кампазіцыі з ускладненымі структурамі і рытмамі. Саліруе звычайна электрагітара. Таксама ў большасці рок-гуртой прысутнічае вакаліст. Калі на пачатку свайго развіцця рок-музыка найчасцей ляжала ў межах блюзавай гармоніі, то цяпер гэтыя накірункі маюць мала агульнага ў музычным сэнсе.

Рок-музыка з соцыя-філасоўскага і псіхалагічнага пунктаў гледжання

Існуе меркаванне, якое сёння падзяляе большасць экспертаў, што рок-музыка — гэта не проста адзін з жанраў музыкі, а ўнікальны соцыа-культурны феномен другой палова ХХ стагоддзя, які стварыў сваю субкультуру і сістэму каштоўнасцяў.

Рок, — гэта, з аднаго боку, рупар моладзі, музычнае ўвасабленне супярэчнасцяў, якія раздзіраюць яе раздзіраюць, канфлікта з грамадскімі нормамі і шаблонамі. З іншага боку, рок — адзін з інструментаў шоу-бізнесу, скіраваны на камерцыйны прыбытак у індустрыі забаў. Гэта падвоеная прырода рока, яго ўнутраная супярэчлівасць, якая і абумоўлівае «пілавіднае» развіццё жанру. Па сутнасці, уся гісторыя рока — гісторыя ідэнтычных цыклаў, у пачатку кожнага з якіх — бунт, пратэст, нараджэне новых стыляў і новых каштоўнасцяў, узнікненне гуртой і выканаўцаў, а затым — паступовы працэс «падаўлення», камерцыялізацыі, часам — спрошчання, узнікнення другарадных рок-гуртоў.

Рок-музыка — культурны феномен, які стварыў так званы рок-н-рольны лад жыцця, сістэму паводзін і жыццёвых каштоўнасцяў, лад жыцця. Тым не менш, узніклыя на аснове розных плыняў рок-музыкі субкультуры маюць мала агульнага. Рок-музыка валодае адносна вялікай энергіяй (драйвам). Яна можа даць волю чалавеку ад закасцянелых грамадскіх прынцыпаў і стэрэатыпаў, ад навакольнай рэчаіснасці.

Стылі і накірункі рок-музыкі

Асноўны артыкул: Стылі і накірункі рок-музыкі Гісторыя развіцця рок-музыкі

Першыя крокі

Пачаткам рок-музыкі з’яўляецца фарміраванне жанру рок-н-рола, які ўвабраў у сябе рысы блюза, рытм-энд-блюза, бугі-вугі, кантры і музыкі госпел. Значны ўплыў на рок-н-рол здзейснілі блюзавыя выканаўцы Роберт Джонсам, Лідбелі, Маді Уотэрс. Назва рок-н-рол паходзіць з песень госпел-выканаўцаў 40-х гг. і з’яўляецца, па сутнасці, заклікам да танцу, уяўляе сабою сэксуальны эўфемізм. Упершыню выраз з’явіўся ў песні «Good Rockin’ Tonight» Роя Браўна ў 1947. У 1949 выходзіць песня «Rock And Roll» Уайлда Біла Мура.

Развіццё ранняга рок-н-ролу звязана ў асноўным з амерыканскімі выканаўцамі, аднак усталяваць, якая песня ці грампластынка можа быць першай у гэтым жанры, амаль немагчыма. Сярод магчымых варыянтаў — сінгл «Fat Man» Фэтса Доміна, які выйшаў у 1950 г. Паводле іншых версій, першы рок-н-рол запіс — «Rocket 88», створаная ў 1951 годзе Jackie Brenston and his Delta Cats.

Рок-н-рол у канцы 1950-х

Асноўны артыкул: Рок-н-рол

Чак Беры

Сярод тых, хто заклаў падмурак рок-н-ролу як паўнавартаснага жанра асноўным выканаўцам з’яўляецца Фэтс Даміна, Бо Дыдлі і Чак Беры. Чак беры ўсур’ёз пачаў займацца музыкай у 1953 г, а ў 1955 запісаў свой першы сінгл. Чак Беры паклаў пачатак рок-стылю ў тэкстах песень, іміджы, гульні на гітары.

Сярод уплывовых музыкаў-афраамерыканцаў у жанры рок-н-рол можна вылучыць Літл Рычарда, які паўплываў на наступнае фарміраванне гаражнага рока і постпанка, бо яго манера спеваў і гульні на піяніна былі значна болей агрэсіўнымі і напорыстымі, чым у канкурэнтаў.

Спачатку рок-н-рол лічыўся спецыфічнай музыкай, характэрнай толькі афраамерыканскай аўдыторыі. Аднак ужо з’явіліся першыя белыя музыкі ў жанры рок-н-рол. Прарывам рок-н-рола ў мэйнстрым стала песня Біла Хейлі «Rock Around the Clock». Тытул «караля рок-н-рола» атрымаў белы артыст Элвіс Прэслі. Ён стаў першым, хто запісваў рок-н-рол на ўзроўні з афраамерыканцамі (калі дыджэі ставілі яго першыя запісы ў эфір, яны спецыяльна папярэджвалі, што спявае белы артыст).

Другім значным выканаўцам рок-н-рола стаў Джэры Лі Льюіс, які атрымаў мянушку «Killer» («Забойца») за апантаную манеру гульні на піяніна. Крыху пазней стала з’яўляцца болей мяккая форма «белага» рок-н-рола, якая звязана найперш з імёнамі Бадзі Холі і Everly Brothers.

Рокабілі

Асноўны артыкул: Рокабілі Сінтэз рок-н-рола і музыкі кантры (асабіста яго паджанра хілбілі) стварыў асабісты паджанр рок-музыкі — рокабілі. Найболей вядомыя выканаўцы 50-х — Эдзі Кокран, Джын Вінсэнт і Карл Перкінс. Сярод першых рокабілі вылучаюцца некаторыя раннія запісы знакамітага кантры-спевака Джоні Кэша. Уплыў на паджанр зрабілі першыя сінглы Чака БерыMaybellene») і Элвіса ПрэсліThat’s All Right»). Музыка рокабілі зноў стала папулярнай у 80-х гг. Сярод прадстаўнікоў нэа-рокалібі — Stray Cats, The Cramps, Heavy Trash, Містэр Твістэр.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Феофанов, 1978, с. 66-67
  2. Зельдин, 1977, с. 51
  3. Риман, 2008, с. 7
  4. Платонов, 1987, с. 30

Спасылкі

Англамоўныя рэсурсы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Рок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай