wd wp Пошук:

Альтэрнатыўны метал

Альтэрнатыўны метал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасць у пачатку 1990-х. Жанр з’яўляецца зліццём хэві-металу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага металу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласцівыя металу, і рысы эксперыментальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманне ўмоўнасцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэнне металу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жанры альтэрнатыўнага року
Катэгорыя·Альтэрнатыўны метал
Катэгорыя·Музычныя жанры