wd wp Пошук:

Хард-рок

Хард-рок (англ.: hard rock, даслоўна цяжкі рок або цвёрды рок) — жанр рок-музыкі, які характарызуецца выдзеленай роляй рытм-секцыі, галоўным чынам бас-гітары і ўдарных інструментаў[1]. Кампазіцыі гэтага жанру часта пабудаваны на рыфах у фігурах з памерам 4/4. Хард-рок узнік у 1960-я гады, здабыў звыклыя формы ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, а яго росквіт прыйшоўся на пачатак 1970-х, пры ўдзеле такіх гуртоў, як Led Zeppelin, Black Sabbath і Deep Purple. Ад хард-рока да сярэдзіны 70-х адгалінаваўся хэві-метал, даўшы пачатак усёй «металічнай» музыцы. Тэрмін «хард-рок» часам таксама выкарыстоўваюць як гіперонім для «цяжкіх» жанраў, такіх як хэві-метал, гранж і г.д., для таго каб адрозніць іх ад поп-рока.

Зноскі

  1. ХАРД-РОК

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хард-рок
Катэгорыя·Жанры рок-музыкі
Катэгорыя·Музычныя жанры