wd wp Пошук:

Гітарыст

Васіль Пяроў «Гітарыст-бабыль»
Карціна Эдгара Дэга

Гітарыст — музыкант, які іграе на гітары. Прафесійныя гітарысты могуць выконваць сольныя творы або іграць у складзе ансамбляў ці груп у шырокім дыяпазоне музычных жанраў. У ансамблі гітарыст можа выконваць ролю рытм-гітары або сола-гітары (іграючы меладычную партыю па-над басам). Гэтак жа гітарыст можа акампанаваць сабе падчас спеву. У наш час гітарысты іграюць з ужываннем найноўшага гітарнага абсталявання, ужываючы разнастайныя працэсы і спосабы вымання гуку, ад сінтэтычных да электронных гукаў акустычных, электра, класічных басавых і інш.

Гітарысты-віртуозы

“Гітарыстам гітарыстаў” завуць, сярод іншых, Берта Джэнша[1], уплывовага шатландскага фолк-рок музыканта. Яго рэвалюцыйнасць і непаўторная гульня на гітары аказалі ўплыў на незлічонае мноства музыкантаў, уключаючы Led Zeppelin, Джоні Мара. Яго ранні запіс “Blackwaterside” падхапіў Джымі Пейдж, яна запісана ансамблем Led Zeppelin у выглядзе “Black Mountain Side”.[2][3] Манера жанру, кірунак музыкі і стыль гульні на гітары, шмат у чым адрознівае народнасць і «почырк» гітарыста.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Harper, Colin (2006). Dazzling Stranger: Bert Jansch and the British Folk and Blues Revival (2006 edition). Bloomsbury. ISBN 0-7475-8725-6.
  2. Harper, C., pp. 3, 4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гітарысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле