wd wp Пошук:

Паланечка

Палане́чка[1] (трансліт.: Palaniečka, руск.: Полонечка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, на р. Змейка (прыток р. Шчара), з г. Баранавічы злучана аўтадарогай. Насельніцтва 612 жыхароў, 264 гаспадаркі (2005).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Паланечка згадваецца ў XVI ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце, уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазней мясцовасць перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. тут збудавалі цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.

У 1751 годзе ў мястэчку ўзведзены драўляны касцёл Святога Юрыя. У 1777 мястэчка наведаў рускі пісьменнік Д. Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю. Ён пакінуў запісы аб мястэчку і яго ваколіцах.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Паланечка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у складзе Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1819 годзе тут пабудаваны вадзяны млын.

Напалеон Орда, Палац Радзівілаў

Паводле інвентару 1844 года ў мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У местачкоўцаў было каля 50 кароў, 26 коней. Гаспадар Паланечкі князь Канстанцін Радзівіл вызначаўся прагрэсіўнымі поглядамі, падтрымліваў сувязі і сустракаўся з патрыятычнымі дзеячамі Расіі, Польшчы і Беларусі. У 1845 пад яго апякунствам тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы.

У сяр. 1880-х пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касцёл, капліца, земскае народнае вучылішча, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак.

Найноўшы час

У 1909 годзе сяло ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі мястэчка (99 двароў) і фальварак (будынкаў).

У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 71 аднасяльчанін.

З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У 1940—1960 гадах цэнтр Паланечкаўскага сельсавета[2]. Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[3], да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсавета[4].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[5].

Інфраструктура

Працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтныя с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, бібліятэка, магазін.

Насельніцтва

Славутасці

Палац Радзівілаў

Страчаныя

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
  5. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  6. Старыя вёскі і мястэчкі Баранавіцкага края
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 488.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паланечка
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вольнаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара