wd wp Пошук:

Паланечкаўскі сельсавет

Палане́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паланечка.

Гісторыя

Упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ішкалдзеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Задзвея[2]. Сельсавет быў скасаваны 14 красавіка 1960 года, яго тэрыторыя была далучана да Вольнаўскага (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы) і Савіцкага (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы) сельсаветаў[3].

Быў паўторна ўтвораны 21 ліпеня 1986 года ў складзе Баранавіцкага раёна[4]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы і Шчарбовічы — былі далучаны да Вольнаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[6], з іх 78,1 % — беларусы, 18,9 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. ПАЛАНЭЧКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 69
  5. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе