wd wp Пошук:

Мікалай Сяргеевіч Загвоздзін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Загвоздзін (нар. 31 жніўня 1991, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

Выхаванец калінкавіцкага футбола, аднак яшчэ ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі мінскай каманды, але, не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», светлагорскім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год выступаў за «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным з лідараў каманды. У другой палове сезона 2016 перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[2], але не здолеў з камандай захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3], які пакінуў у ліпені 2017 года[4]. Са жніўня 2017 года выступаў за гомельскі «Лакаматыў»[5].

У жніўні 2019 года пакінуў гомельскі клуб[6] і неўзабаве папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог рэчыцкай камандзе перамагчы ў Першай лізе.

У пачатку 2021 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона са «Спадарожнікам», але ў лютым пакінуў каманду[9] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў аснове петрыкаўскай каманды. У снежні 2021 года пакінуў «Шахцёр»[11].

У сакавіку 2022 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[12].

Міжнародная кар’ера

Загвоздзін выступаў за юнацкую зборную (да 19) на мемарыяле Гранаткіна ў 2009 годзе, правёўшы за зборную 4 матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльДынама201
2009дубльДынама150
2010Д3Бяроза-2010332
2011 (1)Д3Бяроза-2010120
2011 (2)Д2Хімік121
2012Д3Дынама-2339
2013Д2Гарадзея81
2014Д2Гомельчыгунтранс285
2015Д2Гомельчыгунтранс210
2016 (1)Д2Гомельчыгунтранс122
2016 (2)Д1Граніт141
2017 (1)Д2Ліда141
2017 (2)Д2Лакаматыў141
2018Д2Лакаматыў284
2019 (1)Д2Лакаматыў122
2019 (2)Д2Спадарожнік146
2020Д2Спадарожнік202
2021Д2Шахцёр283

Зноскі

  1. Nikolai Zagvozdin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (руск.)
  3. Николай Загвоздин стал игроком «Лиды» (руск.)
  4. Загвоздин покинул «Лиду» по семейным обстоятельствам (руск.)
  5. Первая лига. Тур 16. Восстание низов (руск.)
  6. Загвоздин покинул “Локомотив” (руск.)
  7. Смунев и Загвоздин стали игроками “Спутника” (руск.)
  8. “Спутник” выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ
  9. Николай Загвоздин покинул “Спутник” (руск.)
  10. Загвоздин перешёл в петриковский “Шахтер” (руск.)
  11. Петриковский “Шахтер” объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами (руск.)
  12. Загвоздин и Трофимчук подписали контракты с “Локомотивом” (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта