wd wp Пошук:

Мазырскія малочныя прадукты

«Мазы́рскія мало́чныя праду́кты» («ММП») — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў Мазыры (Гомельская вобласць).

На 2022 год выпускала пад уласнымі таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» такія малочныя вырабы, як вяршкі і ёгурты, кісламалочныя напоі, малако і масла, смятану і тварог. У Беларусі пастаўкі ажыццяўлялі пераважна ў межах Гомельскай вобласці. Замежныя пастаўкі ў асноўным накіроўвалі ў суседнія Расіі і Украіну, а таксама ў Казахстан[2]. Фірмовы гандаль уключаў 9 крамаў, павільёнаў і шапікаў «Вясёлка смаку» ў Мазыры, а таксама адпаведныя крамы ў Гомелі і Ельску[3].

Вырабы

На 2022 год «Мазырскія малочныя прадукты» выпускалі пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя»:

Гісторыя

У 1944 годзе ў Мазыры заснавалі «Мазырскі малаказавод». У 1946 годзе малаказавод наладзіў выпуск казеіну, сыроватачанага квасу, марожанае, масла і нятлустага тварагу. Сепаратарныя пункты заводу працавалі ў 8 вёсках: Бібікаў, Слабада, Прудок, Мялешкавічы, Скрыгалаў, Бокаў, Міхалкі і Каменка. За 1946 год перапрацавалі 1012 тон малака і вырабілі 24,4 тон масла, 12,1 тоны топленага масла, 5,7 тоны марожанае і 4,9 тоны сухога казеіну. У 1950 годзе выпускалі ацыдафільнае малако і вяршкі, абястлушчаны кефір, смятану, сыраквашу, сырковую масу і тварог. Пачалі разліў вырабаў у шкляныя пляшкі. У 1979 годзе закрылі ўчастак масла праз скарачэнне сыравіннай зоны, частку якой аддалі запушчанаму «Каленкавіцкаму заводу заменніка цэльнага малака». У студзені 1990 года ўзвялі корпус з цэхам вырабаў з нязнятага малака і перабудавалі кампрэсарны ўчастак. У ліпені 1991 года пусцілі камп’ютарызаваную лінію стэрылізаванага малака для доўгага захоўвання. У 1994 годзе ў старым корпусе пасля перабудовы пусцілі цэх марожанае і камп’ютарызаваны цэх дзіцячага харчавання для дзяцей груднога ўзросту, у тым ліку тварагу з ультрафільтраванай сыроваткі для захавання бялку[15].

У 2001 годзе аднавілі цэх масла, якое сталі фасаваць у пачкі па 200 грам. Нефасаванае масла ў скрынях па 20 кг пачалі адгружаць у Расію. У 2003 годзе цэх дзіцячага харчавання пачаў выраб ёгуртаў. У ліпені 2003 года да «Мазырскіх малочных прадуктаў» далучылі «Нараўлянскі малочны завод», які зачынілі праз 2 месяцы ў сувязі радыяцыйным забруджаннем малака ў Нараўлянскім раёне пасля Чарнобыльскай катастрофы. У выніку нараўлянскае малако сталі перапрацоўваць у тэхнічны казеін на Ельскім вытворчым участку магутнасцю 100 тон малака для пастаўкі ў Польшчу, Германію, ЗША і Сінгапур. У 2004 годзе пачалі выпуск лекавых кісламалочных вырабаў у цэху дзіцячага харчавання. У 2005-м тамсама наладзілі выпуск тварагу з садавіной і тварожных пудынгаў. У ліпені 2005 года запрацаваў цэх тварагу «Волат» і «Несцерка». У 2007 годзе ўсталявалі аўтарасфасовачнік ёгуртаў і тварожных дэсертаў у полістыролавыя кубкі з залітаваным вечкам. У 2009-м набылі пастэрызатар-ахалоджвальнік, абсталяванне для кацельні і 2 аўтаразлівачнікі малака. Дзіцячае харчаванне для «Мазырскіх малочных вырабаў» распрацоўваў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАНБ[15].

У 2013 годзе 70 % вырабаў збылі за мяжу, з якіх большасць у Расію. Таксама «Мазырскія малочныя прадукты» занялі 3-е месца сярод беларускіх малаказаводаў на рынку Украіны. Пераважна пастаўлялі малако, кефір, смятану і тварог. На люты 2014 года фірмавая гандлёвая сетка прыватнага УП «Мазырскія малочныя прадукты» налічвала 16 крамаў, павільёнаў і шапікаў у Гомелі, Мазыры, Петрыкаве і Ветцы. Сыравіннай базай прадпрыемства былі сельскія гаспадаркі Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці Беларусі. Пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» выпускалі звыш 70 найменняў малочных вырабаў, у тым ліку малако і кісламалочныя напоі, смятану і вяршкі, тварог і тварожныя дэсерты, масла, марожанае і дзіцячае харчаванне, у тым ліку ёгурты. Перапрацоўка складала 180 тон малака ўзімку і 220 тон улетку. У 2014 годзе ўсталявалі аміячную лядоўню, што дазволіла знізіць выдатак электраэнергіі на 38 % заашчаджаць 1,5 млрд рублёў за год, а таксама зменшыць выкарыстанне аміяку з 15 тон да 934 кг. Гомельскі абласны выканаўчы камітэт вылучыў 23 млрд рублёў на пераабсталяванне тварожнага ўчастка, што дазволіла выпускаць буйназярністы тварог з 30-дзённай прыдатнасцю замест 5-дзённай[16].

У 2016 годзе запусцілі ўчастак сухога малага магутнасцю 10 тон за суткі[15]. На люты 2018 года «Мазырскія малочныя прадукты» штодня перапрацоўвалі 250 тон малака. Гандлёвая сетка налічвала 14 фірмавых крамаў у Мазыры, Гомелі і Нароўлі. Таксама вытворчасць пашырылі за кошт біфітату, які прызначаўся для харчавання пры алергіі і для адновы мікрафлоры страўніка пасля лячэння антыбіётыкамі ад інфекцыі. Урэшце пастаўкі сталі ажыццяўляць у краіны Азіі: Арменію і Казахстан[17], Кітай, Марока, Пакістан і Турцыю. У 2020 годзе большасць вырабаў адгрузілі ў Расію, Казахстан, Узбекістан і Украіну[18]. У 2020 годзе ініцыятыва «Умовы для мовы», якую распачаў Ігар Случак, распачала кампанію зваротаў «Беларускаму малаку — беларуская мова», у ходзе якой «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкеткі сваіх вырабаў[19]. На верасень 2021 года прадпрыемства штодня перапрацоўвала 300 тон малака і выпускала больш за 80 відаў вырабаў[20].

Зноскі

  1. Кантакты (нявызн.), УП «Мазырскія малочныя прадукты» (2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  2. Агульная інфармацыя (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  3. Адрасы фірмавага гандлю (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (19 мая 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
  4. Малако (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  5. Біяпрадукт лячэбна-прафілактычны кісламалочны «Біфітат» масавай доляй тлушчу 2,5% (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  6. Кефір (нявызн.) (недаступная спасылка). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
  7. Біяпражанка (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  8. Смятана (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  9. Тварожныя вырабы (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  10. Масла (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  11. Ёгурт «Вясёлка смаку» (нявызн.) (недаступная спасылка). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
  12. Пудынг «Ласунак» (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  13. Сухое абястлушчанае малако (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  14. Напоі на аснове малочнай сыроваткі (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  15. 1 2 3 Гісторыя (нявызн.). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (28 кастрычніка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  16. Пачні дзень з кефіру // Звязда : газета. — 6 лютага 2014. — № 22 (27632). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  17. Малочныя прысмакі з Мазыра // Звязда. — 24 лютага 2018. — № 39 (28655). — С. 15.
  18. «Мазырскія малочныя прадукты» аднавіла пастаўкі ў Кітай (нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё «Беларусь» (17 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
  19. Яшчэ адзін малочны завод дадае беларускую мову на ўпакоўку (нявызн.). Газета «Новы час» (6 студзеня 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
  20. Спрыяць развіццю рэгіёна // Мясцовае самакіраванне. — 10 верасня 2021. — № 35 (620). — С. 18.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1944 годзе
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мазыра
Катэгорыя·Вытворцы прадуктаў харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пралетарская вуліца (Мазыр)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных