wd wp Пошук:

Ананас

Ананас (Ananas) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства брамеліевых.

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. Культывуюць ананас буйначубковы. Найбольшыя плантацыі на Гаваях і Філіпінскіх а-вах, у Малайзіі, Мексіцы, Бразіліі, на Кубе. Вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.

Лісце скурыстае, амаль лінейнае (даўжыня да 90 см), па краях калючазубчастае, утварае прыкаранёвую разетку. Кветкі сабраны ў густое суквецце. Цвіце на другі—трэці год. Шышкападобнае залаціста-жоўтае суплоддзе складаецца з многіх ягад (пладоў), важыць 3—5, радзей каля 16 кг. Плады сакаўныя і духмяныя, багатыя цукрам, арганічнымі солямі і вітамінамі, ядомыя. 3 лісця некаторых відаў ананасу атрымліваюць валакно. Размнажаюць вегетатыўна — атожылкамі або верхавінкавымі чаранкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Расліны паводле алфавіта
Брамеліевыя