Кале́нкавічы[1] (трансліт.: Kalienkavičy, руск.: Каленковичи) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вярховіцкага сельсавета.
Да 6 чэрвеня 1960 года Каленкавічы ўваходзілі ў склад Вярховіцкага сельсавета[2], да 23 чэрвеня 2011 года — у склад Каленкавіцкага сельсавета (у 1960—1968 гадах — Бушміцкі сельсавет)[3].
Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўночны захад ад горада Каменец, за 59 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск[4].