| |||
Схема магістралі М8 | |||
Краіна | Беларусь | ||
Частка дарогі | E95 | ||
Статут | рэспубліканская | ||
Уладальнік | дзяржаўная | ||
Кіруецца | Белаўтадор | ||
Даўжыня | 456 км | ||
Пачатак | дзяржаўная мяжа з Расіяй | ||
Праз | Віцебск Орша Магілёў Гомель | ||
Канец | дзяржаўная мяжа з Украінай (456 км) | ||
Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Магістраль М8 — транзітная дарога у Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з поўначы на поўдзень ва ўсходняй частцы краіны. З’яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E95 і асноўнага рукава пан’еўрапейскага транспартнага калідора IX Хельсінкі — Александруполіс.
Праходзіць ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй па тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей да мяжы з Украінай. Шаша пачынаецца ад памежнага пункта Езярышча і ідзе на поўдзень міма Гарадка, Віцебска, Оршы, Шклова, Магілёва, Быхава і Гомеля да памежнага пункта Новая Гута.
Працяг на поўнач — федэральная аўтамабільная дарога М20 «Пскоў», на поўдзень — украінская аўтастрада M01.
Працягласць маршруту складае 456,3 км.