wd wp Пошук:

Дрыбін

Дры́бін[2] (трансліт.: Drybin) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Дрыбінскага раёна, на р. Проня, за 64 км на паўночны ўсход ад Магілёва. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Магілёвам і Горкамі. Насельніцтва 2 974 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню Дрыбін згадавецца ў XVI стагоддзе як шляхецкае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве. У XVII стагоддзі існаваў Новы Дрыбін. Канцлер Леў Сапега ў сваім тэстаменце (1633) згадаў «вёску і пушчу Дрыбінскую»[4].

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мясцовасць апынулася ў цэнтры баявых дзеянняў: 8 кастрычніка 1660 года непадалёк ад Дрыбіна абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі здабылі перамогу над маскоўскімі захопнікамі. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе мястэчка спалілі расійскія войскі[5].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыбін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1784 год мястэчка з’яўлялася цэнтрам маёнтку Цеханавецкіх, тут быў 181 двор, 25 крамаў, млын, царква. У 1830 годзе ў Дрыбіне заснавалі вінакурнае прадпрыемства. У 1845 годзе выбухнула выступленне сялян супраць прыгоннага права, жорстка здушанае расійскімі салдатамі[5]. У 1877 годзе мясцовасць перайшла ў валоданне Урангеля фон Гюбенталя. На 1880 год Дрыбін налічваў 250 двароў, існавалі царква, два малітоўныя дамы, валасная ўправа, бальніца, два млыны, школа пісьменнасці. Апрача сельскай гаспадаркі жыхары займаліся промысламі, найбольш вядомымі былі дрыбінскія шапавалы, якія распрацавалі сваю ўмоўную мову — «катрушніцкі лемезень». З 1903 года ў мястэчку дзейнічала пажарнае таварыства, у 1910—1911 гадах адкрыліся паштова-тэлеграфная кантора і ашчадная каса.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Дрыбін увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дрыбін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (з 16 верасня 1959 года да 29 снежня 1989 года цэнтрам сельсавета). У 1930-я гады тут працавалі вадзяны і нафтавы млыны, кузня, кравецкая майстэрня «Чырвоная ігла» (з 1907; 22 работнікі), шавецкая майстэрня, арцель «Смычка» (з 1930; 16 работнікаў), смалакурны завод, арцель «Смалапрадукцыя» (з 1927; 23 работнікі), хлебапякарня (з 1930; 2 работнікі), крухмальны завод (з 1929), масларобча-сыраварны завод (з 1929), шапавальны завод[6]. У Другую сусветную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 2 кастрычніка 1943 года Дрыбін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупанты стварылі тут лагер смерці, дзе знішчылі 2,5 тыс. чалавек.

У 1997 годзе Дрыбін атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дрыбін».

Культура

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Грынявецкі В. Дрыбін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 604. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  5. 1 2 Вольга Князева. Дрыбін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 300.
  6. Дрыбін (нявызн.). Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 22 студзеня 2011.
  7. Беларусь, 1995
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Дрыбінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрыбін
Катэгорыя·Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула