Лявон Крэўза-Ржавускі, свецкае імя Лаўрэнцій (ІІ пал. XVI ст Падляшша[1] — 1639, Смаленск [2]) — уніяцкі архіепіскап смаленскі і чарнігаўскі, базыльянін, рэлігійны пісьменнік-палеміст, доктар тэалогіі.
Паходзіў са шляхецкага роду герба «Крыўда».[3] З 1611 па 1613 г. вучыўся ў Грэчаскі Грэчаскім Калегіуме Св. Афанасія ў Рыме, па заканчэнні атрымаў ступень доктара тэалогіі.[4]. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую прыняў манаства. Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў уняцкага мітрапаліта Іосіфа Руцкага ў рэформе манаства і стварэнні ордэна базыльян. З 1617 па 1624 гг. займаў пасаду архімандрыта Віленскага манастыра Св. Тройцы — галоўнага асяродка базыльянскай рэформы.[5][6] У 1625 г. пасвечаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на пасаду архіепіскапа Смаленскага і Чарнігаўскага.[7] Энергічна распаўсюджваў царкоўную унію на тэрыторыі епархіі, у тым ліку і адміністрацыйнымі сродкамі. Падпарадкаваў сваёй уладзе значную частку прыходаў і манастыроў.[8][9] .[10] Дамагаўся вяртання царкоўнай маёмасці, якая была канфіскавана на карысць каталіцкага духавенства лацінскага абраду, клапаціўся аб адукацыі кліру. Склаў план заснавання уніяцкай семінарыі і школ для свецкай моладзі на тэрыторыі Северскай зямлі.[11] На Кобрынскім саборы 1626 г. ахвяраваў 500 фларынаў на адкрыццё уніяцкай семінарыі.[12] Памёр у 1639 г. у Смаленску.
Актыўна удзельнічаў у багаслоўскай палеміцы з праваслаўнымі. Пісаў на польскай мове. Галоўны твор — «Абарона царкоўнага адзінства» — выдадзены ў Вільні ў друкарні Лявона Мамоніча ў 1617 г. Нагодай для з’яўлення кнігі стаў неадбыўшыйся дыспут паміж уніятамі і праваслаўнымі ў Вільні. Па просьбе шматлікіх «знакамітых асоб» аўтар вырашыў надрукаваць падрыхтаваныя для дыспуту матэрыялы для «ўсеагульнага ведама».
Твор складаецца з чатырох частак. У першых двух частках даводзіцца вяршэнства ў Хрысціянскай Царкве Святога Апостала Пятра і рымскага папы, як яго наступніка; разглядаецца гісторыя ўзаемаадносінаў паміж рымскім пантыфікам і канстанцінопальскім патрыярхам. Трэцяя частка прысвечана гісторыі Хрысціянскай Царквы на ўсходнеславянскіх землях. На думку аўтара, Русь прыняла хрысціянства ад Візантыі, калі тая знаходзілася ў кананічным адзінстве з Рымам і вызнавала каталіцтва. З-за збегу абставінаў і пад уплывам грэчаскіх іерархаў Руская Царква далучылася да царкоўнага расколу. У кнізе дадзены кароткія біяграфічныя звесткі аб 45 кіеўскіх мітрапалітах з канца Х да пачатаку ХVII ст. Берасцейская царкоўная унія (1596), якой прысвечана апошняя, чацвёртая частка працы, разглядаецца як вяртанне страчанага адзінства са Святым Прастолам. Багаслоў адзначае пазітыўныя наступствы уніі для Рускай Царквы: 1) захаванне ў недатыкальнасці візантыйскага абраду, 2) мажлівасць атрымання уніятамі багаслоўскай адукацыі ў замежных папскіх калегіумах, 3) рэформа манастырскага жыцця, 4) дапамога каралеўскай улады, магнатаў і шляхты. Пад канец аўтар заклікае сваіх праваслаўных апанентаў не спадзявацца на дапамогу залежнага ад султана канстанцінопальскага патрыярха, і далучыцца да царкоўнай уніі.
Адметнымі асаблівасцямі працы з’яўляюцца зладжаная, лагічная структура і доказнасць асноўных палажэнняў. Тэзісы падмацоўваюцца цытатамі з Бібліі, твораў Айцоў Царквы, з пастановаў Сусветных сабораў, богаслужэбных кніг, летапісаў і гістарычных дакументаў. У адрозненні ад каталіцкіх апалагетаў уніі (Пётр Скарга), Лявон Крэўза — Ржавускі чэрпае свае аргументы з візантыйска-рускай царкоўнай традыцыі, якая была блізкай як яму, так і яго апанентам[13].
Шэраг гісторыкаў XVII—XIX стст. прыпісвалі аўтарства твора Іасафату Кунцэвічу (Якуб Суша, Ігнацій Кульчынскі, Альфонс Гепэн). У 1910 г. даследчык царкоўнай гісторыі Платон Жуковіч канстатаваў наяўнасць пэўных тэкстуальных супадзенняў паміж «Абаронай» і двума рукапіснымі творамі Іасафата Кунцэвіча: “О старшенстве Петра " і «О крещении Владимира». Не адмаўляючы аўтарства Л. Крэўзы,- Ржавускага, гісторык лічыў, што Іасафат Кунцэвіч аказаў апошняму «істотную літаратурную дапамогу» [14]
«Абарона царкоўнага адзінства» выклікала шырокі рэзананс як сярод грэка — католікаў, так і праваслаўных. У 1622—1623 гг. праваслаўны манах Кіева — Пячэрскай Лаўры Захарыя Капысценскі(руск.) бел. напісаў у адказ трактат «Палінодзія».
У 1878 г. праца Лявона Крэўзы — Ржавускага перавыдадзена ў Санкт — Пецярбурзе Імператарскай Археаграфічнай камісіяй(руск.) бел. у складзе зборніка «Руская Гістарычная Бібліятэка(руск.) бел.».[15] У 1995 г. украінскі і амерыканскі лінгвіст Багдан Струмінскі(руск.) бел. пераклаў твор на англійскую мову і выдаў з каментарамі[16].
З прапаведницкай спадчыны багаслова захавалася казань на перанос 17 студзеня 1625 г. у Полацкі Сафійскі сабор цела Іасафата Кунцэвіча («Казань аб пабожным жыцці і хвалебнай смерці Іасафата Кунцэвіча, архіепіскапа Полацкага, Віцебскагаі Мсціслаўскага. Вільня, 1625 г.»). У 2006 г. твор перакладзены на беларускую мову і перавыдадзены Міхасём Баўтовічам[17].